У сутыкненні на трасе М5 загінула месячная дзяўчынка. Яе сястра-двайнятка і яшчэ тры чалавекі ў бальніцы
Страшная аварыя адбылася ўвечары 14 чэрвеня ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.


— Паблізу вёскі Блонь 27-гадовы праграміст з Мінска за рулём Peugeot выехаў на паласу сустрэчнага руху і сутыкнуўся з VW пад кіраваннем 25-гадовай жанчыны, а потым зачапіў Citroen, — паведамілі auto.tut.by ў ДАІ МУС.
У VW загінула месячная дзяўчынка, дачка кіроўцы. Яна сама, яе 26-гадовы муж і яшчэ двое дзяцей — аднагадовы хлопчык і месячная дзяўчынка (двайнятка загінулай) у бальніцы з сур'ёзнымі траўмамі.
Хлопчык знаходзіўся на заднім сядзенні VW у аўтакрэсле, прышпілены рамянём бяспекі. Дзяўчынкі ляжалі на заднім сядзенні ў здвоенай калысцы — не замацаванай рамянямі.
Каментары