Каля 02:00 12 чэрвеня на «102» паступіла паведамленне, што на Кастрычніцкай плошчы Мінска мужчына прыстае да грамадзян з электрашокерам.
Неўзабаве ён быў затрыманы супрацоўнікамі сталічнага АМАПа.
Высветлілася, што 22-гадовы затрыманы каля Палаца спорту ляжаў на лаўцы і чакаў сяброў. Гэта не спадабалася выпадковаму мінаку, і той зрабіў заўвагу. А ў адказ атрымаў электрашокерам. На шчасце, удар трапіў у вобласць нагруднай кішэні, дзе ляжаў мабільнік. Мужчына электрычнага разраду не атрымаў.
Затрыманы ў сталіцы каля месяца, сам прыехаў з вёскі. Па падазрэнні ў здзяйсненні хуліганства ў дачыненні да яго складзены пратакол. Ідзе разбіральніцтва.
Каментары