У Мінску 64-гадовая веласіпедыстка ехала насустрач руху і трапіла пад аўто ВІДЭА
У Мінску на вуліцы Аэрадромнай каля 12:30 адбылося жорсткая аварыя: Audi Q7 збіў веласіпедыстку.
Паводле ДАІ, 64-гадовая веласіпедыстка ехала па праезнай частцы ў крайняй правай паласе ў сустрэчным накірунку. Перад ёй спыніўся аўтобус, і, каб яго аб'ехаць, яна выехала ў другую паласу справа. У гэты момант 38-гадовы мужчына на Audi Q7 ажыццяўляў перастраенне ў крайні правы шэраг, дзе і адбылося сутыкненне.
Момант аварыі трапіў на відэарэгістратар аўтобуса.
Увага! Жорсткае відэа! Не рэкамендуецца для прагляду ўражлівым асобам.
Пацярпелая дастаўленая ў рэанімацыю.
Паводле ПДР, рух на веласіпедзе ажыццяўляцца па веласіпеднай дарожцы, а пры яе адсутнасці — па абочыне, тратуары або пешаходнай дарожцы, без перашкоды для бяспечнага руху пешаходаў. Пры адсутнасці гэтых элементаў дарогі дапускаецца рух веласіпедыстаў у крайняй правай паласе праезнай часткі, але ў адным кірунку з аўтамабілістамі, а не насустрач.
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары