Грамадства2020

Захар Прылепін: Майдан пачынаецца з такога сівога трызнення, як выхоўваюць моладзь у Беларусі

Вядомы расійскі пісьменнік Захар Прылепін на сваёй старонцы ў фэйсбуку зноў закрануў беларускае пытанне. Літаратар звярнуў увагу на публікацыю «Чым беларусы адрозніваюцца ад рускіх. 6 галоўных адрозненняў» на сайце melom.by.

Прылепін цытуе наступныя ўрыўкі: «1. Людзі дзівяцца таму, што ў беларускіх гарадоў было Магдэбургскае права, што ў Беларусі таксама быў свой Рэнесанс. Мы заўсёды належалі да еўрапейскай культуры, тут праходзіла мяжа паміж Еўропай і Азіяй. Мы жылі ў імперыі — Вялікім Княстве Літоўскім, якая распасціралася ад Балтыйскага да Чорнага мора, але гэта была не імперыя. Былі зусім іншыя прынцыпы пабудовы дзяржавы, усе былі адным народам, былі талерантнасць і памяркоўнасць.

Нягледзячы на ўсе намаганні расійскіх гістарыяграфіі, Маскоўскае княства стагоддзямі было пад ярмом Залатой Арды. Па сутнасці, потым яны так і не вызваліліся ад гэтага прыгнёту — ментальна, зразумела».

«І ўсё гэта на рускай мове», — звяртае ўвагу Прылепін. Ён робіць перасцярогу Аляксандру Лукашэнку: «Яшчэ раз скажу аб сваім прадчуванні, якое нікога не хвалюе. Лукашэнка, як і Януковіч, шчыра думаюць, што заігрываючы з гэтымі «ваінстувуюшчымі» ідыётамі, даючы ім волю і слова, ён замацоўвае сваю ўладу і выхоўвае «суверэннае нацыянальнае пачуццё». Насамрэч ён рыхтуе сабе месца на суседняй з Януковічам дачы», — адзначыў Прылепін.

Захар Прылепін — папулярны ў Расіі пісьменнік нацыяналістычных поглядаў, член Нацыянал-бальшавіцкай партыі. Прымаў удзел у баявых дзеяннях у Чачні. Менавіта кнігі пра Чачню прынеслі яму вядомасць.

Прылепін актыўны прыхільнік праекта «Наваросія», ён наведваў «ДНР» і «ЛНР». Прасіў аказваць баевікам матэрыяльную дапамогу. Летась яго раман «Обитель» атрымаў самую прэстыжную літаратурныю прэмію Расіі «Вялікая кніга».

Варта адзначыць, што на тую ўзнагароду прэтэндавала і беларуска Святлана Алексіевіч. Вось што яна гаварыла аб Прылепіне: «Я лічу, што пісьменнік, які прапаведуе вайну, абараняе яе і яму гэта падабаецца, — гэта не пісьменнік, не прафесіянал. Гэта чалавек нейкай іншай прафесіі».

У кастрычніку летась пасля гульні Беларусь — Украіна, спяванне на трыбунах спеваў пра Пуціна, Прылепін прапаноўваў укладваць расійскія гранты ў Беларусь.

Каментары20

Цяпер чытаюць

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Усе навіны →
Усе навіны

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю10

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля13

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

У суд перадалі справу абвінавачаных у карупцыі супрацоўнікаў «Белшыны»1

П'яны янот учыніў начны дэбош у краме, а пасля заснуў у прыбіральні9

ЗША адклалі частку санкцый супраць расійскага «Лукойла»5

Прэм'ер Бельгіі прызнаўся, што Расія пагражала яму асабіста за згоду на размарожванне расійскіх актываў19

У беларускай гандлёвай сетцы патлумачылі, адкуль у іх на чэку ўзялася расійская валюта1

У Кітаі жанчына харчавалася сырымі жабамі і падарвала сабе здароўе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі11

Гастролі Шамана ў Беларусі адмянілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць