Эканоміка

«Дабраном» аплаціў запазычанасць перад пастаўшчыкамі за кошт выручкі сваіх крамаў

Гандлёвая сетка «Дабраном» пагасіла пратэрмінаваную бягучую запазычанасць перад пастаўшчыкамі за кошт выручкі сваіх крамаў. У такой сітуацыі іншай крыніцы пагашэння быць не магло, заявіў дырэктар ЗАТ «Дабраном» Васіль Якубаў.

Каментуючы ўзнікненне запазычанасці, кіраўнік прадпрыемства падкрэсліў, што праблемы з разлікамі маюць кароткачасовы характар. У такіх сітуацыях кампанія раней прыцягвала кароткатэрміновыя банкаўскія крэдыты для пагашэння запазычанасцяў.

«На момант вынясення рашэння Мінгандлю аб прыпыненні працы ўсіх крам у «Дабранома» была дамоўленасць з трыма банкамі і буйной лізінгавай кампаніяй аб выдзяленні крэдытных сродкаў, што дазволіла б не толькі пагасіць усю пратэрмінаваную запазычанасць, але і стварыць фінансавы рэзерв для далейшага развіцця кампаніі. Аднак пасля рашэння аб прыпыненні працы сеткі нашы партнёры прыпынілі перамовы аб крэдытаванні да канчатковага рашэння Мінгандлю», — растлумачыў Васіль Якубаў.

Паводле яго слоў, «Дабраном» і без праверкі Мінгандлю абавязкова аплаціў бы ўсё кантракты на пастаўку тавараў. «Ніколі за пяць гадоў працы сеткі не было запазычанасці ні перад бюджэтам, ні па заробках, ні перад банкамі. Запазычанасць перад пастаўшчыкамі, калі і была, то насіла кароткатэрміновы характар. Такія запазычанасці характэрныя для любога ўдзельніка рынку», — заявіў Васіль Якубаў.

Каментары

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі27

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

Зяленскі заявіў пра нежаданне Вашынгтона дапамагчы Украіне32

Netflix анансаваў новы серыял з сусвету «Брыджэртонаў»

Беларус закрыў свой бізнэс і цяпер аднаўляе свіран у былым маёнтку Незабытоўскіх6

У Кіеве ўчора з-за расійскіх атак спынялася праца метро, былі праблемы з вадой і электрычнасцю

Расстрэл стралка з Форт-Худа ў ЗША будуць трансляваць у жывым эфіры15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж23

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць