Здарэнні44

Хірурга будуць судзіць за ампутаванне рукі шасцікласніку 

Упраўленнем Следчага камітэта па Віцебскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы па факце неналежнага выканання прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам Дубровенскай цэнтральнай раённай бальніцы. 

Як паведаміла БелаПАН афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці Іна Гарбачова, следствам сабрана дастатковая колькасць доказаў для прад'яўлення абвінавачання ўрачу-хірургу, загадчыку хірургічнага аддзялення, і прыняцця рашэння аб перадачы крымінальнай справы пракурору для накіравання ў суд. 

Нагадаем, у жніўні мінулага года ва УСК паступіла заява жыхаркі Дубровенскага раёна аб неналежным аказанні медыцынскай дапамогі яе малалетняму сыну. Паводле яе слоў, у выніку неналежнага лячэння пералому рукі ў сына ў бальніцах раёна і вобласці руку падлетку ампутавалі. Па гэтым факце Дубровенскім РАСК была праведзена даследчая праверка. Пасля атрымання заключэння камісійнай судова-медыцынскай экспертызы на падставе вынікаў праверкі следства прыняло рашэнне аб распачынанні справы на падставе ч. 1 арт. 162 КК (неналежнае выкананне прафесійных абавязкаў медыцынскім работнікам). 

Следчай групай устаноўлена, што 25 ліпеня 2014 года ў траўматалагічны пункт Аршанскай цэнтральнай паліклінікі з прыкметамі пералому левай рукі быў дастаўлены 11-гадовы жыхар Дубровенскага раёна, дзе пасля правядзення неабходных даследаванняў яму быў накладзены гіпс. Пасля аказання першай медыцынскай дапамогі з дыягназам «закрыты пералом левай прамянёвай і локцевай кісці ў тыповым месцы са змяшчэннем асколкаў» дзіця адпусцілі дадому на амбулаторнае лячэнне. 

З прычыны пагаршэння самаадчування 28 ліпеня малалетні са сваякамі звярнуўся на прыём да ўрача — загадчыка хірургічнага аддзялення Дубровенскай цэнтральнай раённай бальніцы. Аднак той абследаванне малалетняга выканаў не ў поўным аб'ёме, развіццё ўскладнення не западозрыў, не прызначыў неабходныя аналізы, не зрабіў тэрмаметрыю цела, а пры ўзмацненні ацёку не зняў гіпсавую павязку і не распачаў мер да яго шпіталізацыі, што ў сваю чаргу прывяло да змярцвення (гангрэны) левай рукі пацыента і неабходнасці яе ампутацыі. 

Пры расследаванні крымінальнай справы асобная ўвага надавалася прычынам і ўмовам, якія спрыяюць учыненню злачынства. У адрас упраўлення аховы здароўя Віцебскага аблвыканкама накіравана прадстаўленне аб недапушчэнні неналежнага выканання медыцынскімі работнікамі прафесійных абавязкаў і халатнага стаўлення да выканання службовых інструкцый. Адначасова медыцынскі работнік адхілены ад пасады загадчыка хірургічнага аддзялення. 

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

Каментары4

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна11

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Усе навіны →
Усе навіны

60-гадовы мужчына, які ў 2020-м назіраў за выбарамі з табурэткі праз бінокль, пасля адваяваў два гады ва Украіне49

Пашкоджанні кабеляў працягваюцца. На гэты раз адзін з іх абарваны паміж Эстоніяй і Фінляндыяй4

Масквічы папрасілі Пуціна перанесці будаўніцтва гасцявога комплексу для пасольства Беларусі6

Навошта Лукашэнку «прэзідэнцкі баль» — такая дэманстратыўная і крыху архаічная, сэксісцкая па форме традыцыя?24

Байдэн збіраецца на развітанне ўвесці пакет санкцый супраць «ценявога флоту» Расіі

Па квіткі на яго спектаклі гадзінамі стаяць у чэргах. Інтэрв'ю з новым рэжысёрам Тэатра лялек

Экс-футбаліст Сяргей Алейнікаў знайшоў працу ў Балгарыі

Ізаляванае племя ў бразільскіх трапічных лясах знялі схаванай камерай9

Жонка Башара Асада знаходзіцца ў крытычным стане з-за лейкозу. Лекары ацэньваюць яе шанцы як 50/50

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна11

«А што ў вас за праблемы? Далёка да Мінска ці няма каму падвезці?» Публічная пікіроўка Лукашэнкі і Пашыняна

Галоўнае
Усе навіны →