Жыхара Тайланда прысудзілі да 30 гадоў пазбаўлення волі за абразу манарха ў сацыяльнай сетцы Facebook. Ваенны суд у Бангкоку вынес такі прысуд Пангсаку Срыбаанпенгу за шэсць пастоў у сацсетцы.
Гэта адзін з самых суровых прысудаў, вынесеных па дзейсным заканадаўстве аб абразе караля.
У Тайландзе прадугледжанае строгае пакаранне за распаўсюд матэрыялаў, якія могуць абразіць каралеўскую сям'ю — згодна з законам, кожны пункт абвінавачвання можа дадаць да пакарання 15 гадоў турмы.
Па словах адвакаткі, за кожны пост Срыбаанпенг атрымаў 10 гадоў, але пасля суд скараціў турэмны тэрмін удвая. Яна сказала, што гэта рэкордны тэрмін за падобнае правапарушэнне.
У апошні час у Тайландзе значна ўзрасла колькасць падобных судовых пераследаў за абразу манарха.
86-гадовы кароль Пуміпон Адульядэт з'яўляецца найстарэйшым з кіруючых манархаў.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары