24 жніўня ва ўкраінскім Запарожжы на плошчы Герояў, ля сцен абласной адміністрацыі, урачыста адкрылі помнік рускамоўнаму снегіру. Як напісана пад пастаментам «Гэты помнік узведзены ў знак жалобы «рускага свету» па злачынна забітых «жыдабандэраўцамі» рускамоўных снегірах».

Сам помнік уяўляе з сябе істоту, якая нагадвае гаргулью з тварам, вельмі падобным да Уладзіміра Пуціна. Істота трымае ў руках снегіра.

Ідэя стварэння помніка прыйшла ў галаву запарожцу Максіму Драздзенку, які з дапамогай скульптара ўвасобіў яе ў жыццё. Па словах стваральніка скульптуры, ідэя з’явілася пасля заявы сепаратыста з Запарожжа Уладзіміра Рогава пра знішчэнне ў горадзе снегіроў за афарбоўку, якая нагадвае колеры расійскага сцяга.

Помнік зроблены з шамотнай гліны, памер каля 50 на 50 см, а важыць каля 15 кг. Скульптура карыстаецца вялікім попытам у мясцовага насельніцтва — людзі масава фатаграфуюцца ля яе і дзеляцца здымкамі ў Інтэрнэце.

Подпіс зроблены дарэвалюцыйным правапісам

Подпіс зроблены дарэвалюцыйным правапісам

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?