Свет44

Bellingcat: Новыя здымкі пацвярджаюць удзел Расіі ў вайне ва Украіне

Экспертна-журналісцкая група Bellingcat, якая займаецца расследаваннямі, апублікавала справаздачу, якая змяшчае, як сцвярджаецца, новыя доказы ўдзелу рэгулярных расійскіх войскаў ва ўзброеным канфлікце ва ўсходніх раёнах Украіны.

Складальнікі дакладу прааналізавалі існуючыя ў адкрытым доступе спадарожнікавыя фотаздымкі прыгранічных тэрыторый у зоне канфлікту і выявілі больш за 60 вядучых праз мяжу слядоў, пакінутых цяжкай тэхнікай.

Паводле іх дадзеных, чатыры ці пяць месцаў перасячэння мяжы — нябачаных раней маштабаў, і яшчэ больш за два дзясяткі цесна звязаныя, як сцвярджае Bellingcat, з расійскай арміяй. Журналісты выявілі два тыпы перасячэння мяжы: сляды, якія вядуць на ўкраінскую тэрыторыю для ажыццяўлення нападаў знутры краіны, а таксама сляды, якія перасякаюць мяжу і якія сыходзяць у большасці выпадкаў у кірунку неўстаноўленых мэтаў у глыбіні ўкраінскай тэрыторыі.

Новыя каляіны былі задакументаваныя ў ліпені, жніўні і верасні 2014 года, гэта значыць у тыя месяцы, калі адзначаліся найбольш інтэнсіўныя абстрэлы ўздоўж расійска-ўкраінскай мяжы. На спадарожнікавых здымках, як сцвярджаюць аўтары расследавання, можна заўважыць расійскую ваенную тэхніку і абсталяванне, размешчаныя паблізу мяжы, а таксама тэхніку, якая рухаецца па прасёлкавых дарогах, відавочна звязаных са згаданымі пунктамі перасячэння мяжы.

У якасці дадатковага падмацавання сваіх вывадаў Bellingcat прыводзіць фатаграфіі з сацсетак з расійскімі ваеннымі, якія суправаджаюцца прывязкай да мясцовасці, з чаго вынікае, што рэгулярныя расійскія войскі былі дыслакаваныя на тэрыторыі суседняй дзяржавы.

На аснове свайго аналізу аўтары расследавання робяць выснову, што расійскія вайскоўцы не толькі прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на ўкраінскай тэрыторыі, але што іх удзел рашучым чынам змяніў ход канфлікту.

Расійскі бок катэгарычна адмаўляе ўдзел сваіх ваенных ва ўзброеным канфлікце на ўсходзе Украіны. Доказы, якія прыводзяцца ўкраінскімі ўладамі, міжнароднымі экспертамі і журналістамі — у тым ліку і расійскімі — Масква называе бяздоказнымі і няслушнымі.

Паводле сцвярджэння расейскіх афіцыйных асоб, ваенныя з Расіі, якія апынаюцца на тэрыторыі Украіны, трапілі туды альбо па памылцы, альбо адправіліся ў якасці добраахвотнікаў, узяўшы адпачынак на службе.

Экспертна-журналісцкая група Bellingcat у мінулым публікавала іншыя расследавання пра Украіну, заснаваныя на аналізе сацсетак і гугл-картаў. Вынікі працы Bellingcat часта цытуюць і абмяркоўваюць еўрапейскія СМІ і палітыкі.

Каментары4

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць