Свет11

У Санкт-Пецярбургу правялі эксгумацыю парэшткаў расійскага цара Мікалая II

Следчы камітэт Расіі правёў у Санкт-Пецярбургу эксгумацыю астанкаў апошняга расійскага імператара Мікалая II і яго жонкі Аляксандры Фёдараўны.

Расійская царская сям'я, 1913. Фота PA

Мэта эксгумацыі - пацвердзіць сапраўднасць знойдзеных у Екацярынбургу ў 2007 годзе меркаваных парэшткаў цэсарэвіча Аляксея і вялікай князёўны Марыі, якія цяпер знаходзяцца ў дзяржархіве Расіі.

Іх целы былі пахаваныя бальшавікамі асобна ад астатніх загінулых і выяўленыя толькі восем гадоў таму ў Свярдлоўскай вобласці.

Як паведаміў прадстаўнік СК РФ Уладзімір Маркін, працэдура эксгумацыі праводзілася ў сувязі з аднаўленнем расследавання крымінальнай справы аб гібелі членаў расійскага імператарскага дома, а таксама асобаў з іх світы.

Дом Раманавых падтрымаў эксгумацыю, паколькі гэта дазволіць пераканацца ў тым, што ў Петрапаўлаўскім саборы Санкт-Пецярбурга сапраўды пахаваны Мікалай II.

Крымінальная справа аб гібелі членаў расійскага імператарскага дома і асоб з іх світы была распачатая ў 1993 годзе пасля выяўлення групавога пахавання ў ваколіцах Екацярынбурга.

У ходзе ідэнтыфікацыі парэшткаў следства прыйшло да высновы, што яны належаць расстраляным у ноч на 17 ліпеня 1918 года Мікалаю II, яго жонцы Аляксандры Фёдараўне, іх дзецям, а таксама асобам са світы: лейб-медыку, прыслужніцы, кухару і лёкаю.

У 1998 годзе крымінальная справа была спыненая ў сувязі са смерцю асоб, якія ўчынілі злачынства, а парэшткі імператара і яго жонкі былі пахаваныя ў Петрапаўлаўскім саборы Санкт-Пецярбурга.

29 ліпеня 2007 года ў час археалагічных раскопак на поўдзень ад месца першага пахавання былі знойдзеныя парэшткі яшчэ двух чалавек. Эксперты мяркуюць, што яны належаць цэсарэвічу Аляксею і яго сястры Марыі.

Каментары1

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі1

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск15

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам26

Непадалёк ад рэзідэнцыі Трампа ў Фларыдзе разбіўся бізнэс-джэт, загінулі дзевяць чалавек

У Кітаі моладзь пачала гадаваць цэглу замест хатніх жывёл. І гэта не жарт10

Чаму сабакі пазяхаюць услед за гаспадарамі, але рэдка ўслед за іншымі сабакамі?

На прэзідэнцкіх выбарах у Балгарыі па даных экзітполаў лідзіруе прыхільніца перамоў з Расіяй

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі1

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць