Грамадства

Аляксандар Мілінкевіч: «Спачатку адхіленьне, пасьля – выбары»

24 красавіка на паседжаньні палітычнай рады дэмакратычных сілаў была зацьверджаная стратэгія дзеяньняў аб’яднанай апазыцыі на наступныя паўтара году, а таксама заяўлена аб стварэньні палітычнай кампаніі руху «За свабоду». Пра гэта мае абвясьціць 26 красавіка падчас «Чарнобыльскага шляху» Аляксандар Мілінкевіч. Пра сутнасьць, задачы і кірункі дзейнасьці новага руху Аляксандар Мілінкевіч распавёў «Нашай Ніве».

«Наша Ніва»: У чым сутнасьць новага руху, чым ён адрозьніваецца ад астатніх?

Аляксандар Мілінкевіч: Абсалютная большасьць ранейшых ініцыятываў апынулася пустымі дэклярацыямі, якія нічым ня скончыліся. Гаворка вядзецца не пра прынцыпова новы рух: мы пашыраем нашую перадвыбарчую кааліцыю за кошт новых удзельнікаў – шараговых грамадзянаў, раней у палітыку не заангажаваных.

«НН»: Ці будзе новы рух структураванай арганізацыяй з жорсткай унутранай дысцыплінай, ці гэта будзе нейкая мяккая кааліцыя?

АМ: Грамадзянскай супольнасьці, што паўстала ў часе апошняй палітычнай кампаніі, мы прапаноўваем добраахвотны ўдзел. Простых грамадзянаў, як паказвае досьвед перадвыбарчых сустрэчаў, прыцягвае супраца на роўных, калі іх выслухоўваюць, улічваюць прапановы. На сёньня мы маем па ўсёй Беларусі шмат зацікаўленых у супрацы грамадзянаў, якія, аднак, жадаюць працаваць па-за партыйнымі структурамі. Жорсткая ўнутраная дысцыпліна будзе прымяняцца ў дачыненьні да заангажаваных у рух палітычных партыяў.

«НН»: Якімі будуць галоўныя накірункі дзейнасьці?

АМ: Накірункі дзейнасьці таксама прынцыпова ня зьменяцца – тая ж кампанія па інфармаваньні насельніцтва. Плюс з 1 траўня мы пачынаем кампанію па зборы подпісаў за адмену кантрактнай сыстэмы.

«НН»: Што ляжыць у аснове эканамічнай праграмы?

АМ: Мы ўжо маем распрацаваную праграму па рэфармаваньні эканомікі. Дадаткова будзе распрацавана адмысловая антыкрызісная праграма, прымеркаваная да магчымага эканамічнага пагаршэньня ў зьвязку з павелічэньнем цэнаў на энэрганосьбіты. Урад будзе пастаўлены перад фактам правядзеньня агульнанацыянальных акцыяў мірнага пратэсту ў тым разе, калі не прапануе ўласнага эфэктыўнага антыкрызіснага праекту і праігнаруе наш.

«НН»: Асноўнае палітычнае патрабаваньне новага руху – свабодныя і справядлівыя выбары. Правядзеньне масавых вулічных акцыяў прымеркавана на вясну наступнага году. Ці ня позна?

АМ: Больш не спрацоўвае прынцып актыўнай дзейнасьці ад выбараў да выбараў. Бо і выбараў ужо няма, не працуюць выбарчыя тэхналёгіі, адсутнічаюць мэханізмы падліку галасоў. Мы ставім задачай найперш адхіленьне ад улады дыктатара і ўжо затым правядзеньне справядлівых выбараў.

Запісаў Сямён Печанко

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Ветэрана Беларускага металургічнага завода асудзілі. Меркавана, за Гаюна3

«Адбярыце ў гэтых неадэкватных пілу!» Як дэпутаты «навялі парадак» на гістарычных могілках у Брэсце3

Бабарыка: Калегі, якія далі паказанні супраць мяне, не змогуць патлумачыць, чаму гэта зрабілі, каб не страціць павагу ўнукаў14

«Спачатку было цяжка, а потым звыкаеш». Экс-гулец зборнай Беларусі восем месяцаў правёў у ЛПП10

На трасе М1 уключылі эксперыментальную сістэму лазераў для кіроўцаў2

«Мы нічога не баімся»: Зяленскі пракаментаваў пагрозы з боку Ірана

Маджтаба Хаменеі выжыў падчас абстрэлу Ізраіля, бо выйшаў у той момант з дому2

Што азначае расследаванне Міжнароднага крымінальнага суда для Лукашэнкі і беларусаў? Тлумачыць Кацярына Дзяйкала19

Пяць тэндэнцый, якія змяняюць сусветны рынак штучнага інтэлекту4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Тэгеран пацвердзіў гібель Алі Ларыджані. З яго знішчэннем улада ў Іране можа перайсці ад фанатыкаў да прагматыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

Закрыць Паведаміць