Усяго патроху

У Гродне адкрыецца новы начны клуб на 800 чалавек

Былы ўладальнік папулярнага гродзенскага клуба «Тайм Аўт» збіраецца адкрыць новую ўстанову. Клуб «Афрыка» можа пачаць працу ў канцы года.

Размесціцца клуб на вуліцы Курчатава, 1, па суседстве з будынкам Белкарда. Інтэр’ер плануецца выканаць у яркіх трапічных колерах. Госці змогуць замовіць кальян і курыць яго на месцы, як было ў Alpha Centauri, што закрыўся гэтай восенню. Клуб зойме больш за 1000 кв.м.

Клуб Alpha Centauri, які працаваў чатыры гады і закрыўся вясной 2015 года, таксама як і запланаваная «Афрыка» быў размешчаны ў былым прамысловым будынку. Клуб закрыўся праз фінансавыя праблемы, якія пераследавалі яго каля паўгоду. Фота chatoff.by

Заснавальнік «Афрыкі» Андрэй Бадак раней быў уладальнікам клуба «Тайм Аўт». «Я ўжо не маю да яго дачынення пасля таго, як гасцініцу [»Гродна», дзе знаходзіцца клуб] выставілі на аўкцыён», — патлумачыў бізнесмен.

Паводле яго слоў, самае складанае з новай установай яшчэ наперадзе: «Зараз многае залежыць ад нашых уладаў. Усё будзе, калі яны дадуць станоўчы адказ».

Першая публічная інфармацыя пра клуб з’явілася ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» ў групе «Моладзь культурнай сталіцы». Каардынатар групы Дзмітрый Марозаў распавёў:

— Я лічу, што гораду неабходны новы начны клуб. Праведзенае ў нашай групе апытанне гэта пацвердзіла.

У сацсетцы ўжо з’явілася і афіцыйная група «Афрыкі», у якой актыўна набіраюць персанал: бармэнаў, афіцыянтаў, адміністратараў, кухараў, дыджэяў, святлатэхнікаў, танцорак і іншых.

Клуб «Тайм Аўт» (у народзе «Парламент») працуе ў памяшканні рэстарана гасцініцы «Гродна». Гасцініцу, якая належыць гарадской камунальнай гаспадарцы, ужо некалькі разоў выстаўлялі на аўкцыён. На наступным аўкцыёне, які запланаваны на 26 кастрычніка, яе могуць выкупіць інвестары з Кітая. Плошчы гасцініцы і рэстарана здаюцца ў арэнду да моманту продажу. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары20

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ў найбліжэйшыя гады павінны з'явіцца панэльныя хмарачосы. Нават на 53 паверхі!4

Кампанія Disney перазапусціць мультсерыял «Чорны плашч»2

Дрон пацэліў у офісны будынак у Кіеве. Пяцёра загінулых2

18‑гадовы беларускі футбаліст перайшоў у топавы турэцкі клуб1

28‑гадовага авіятара асудзілі на 13 гадоў калоніі: «здрада дзяржаве» за перапіску з аднакурснікамі з УСУ17

Басіст «Пятлі», яго 18‑гадовы сын і зорка «Разбітага сэрца пацана» — расказваем пра беларускамоўны гурт Prypiać, які прэзентаваў аўтарскую «Калыханку»11

У Мінску пачалі судзіць трох беларусаў, якім павесілі «тэрарызм» і «здраду дзяржаве». Аднаго з іх затрымалі ў Крыме7

Беларус выкладае ў Польшчы робататэхніку і праграмаванне дзецям эмігрантаў

Беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу да 120‑годдзя «Нашай Нівы» і просіць дапамагчы з экспанатамі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары20

Расіяне сапраўды сталі часцей купляць нерухомасць у Беларусі? Вось што расказваюць рыэлтары

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць