
Суд Бярэзінскага раёна 2 лістапада прыняў рашэнне аб спыненні прэвентыўнага нагляду ў дачыненні да Паўла Вінаградава. Пра гэта праваабаронцам паведаміў сам актывіст:
«Гэта чыста фармальнае рашэнне, бо фактычна прэвентыўны нагляд у мяне скончыўся яшчэ 24 кастрычніка, а на наступны дзень я ўжо вярнуўся ў Мінск», — паведаміў Павел.
Перад сканчэннем тэрміну нагляду грамадскаму актывісту, лідару моладзевай арганізацыі «Змена» Вінаградаву давялося пахвалявацца, бо 9 кастрычніка суд у Беразіно разглядаў прадстаўленне Бярэзінскага РАУСа аб працягу прэвентыўнага нагляду над ім, аднак суддзя палічыў, што падстаў для працягу прэвентыўнага нагляду няма.
Нагадаем, пасля падзей у снежні 2010 году Павел Вінаградаў быў арыштаваны, а затым асуджаны на 4 гады зняволення. 14 верасня 2011 г. актывіст быў вызвалены паводле ўказу аб памілаванні, падпісанага кіраўніком дзяржавы. Але за ім быў усталяваны прэвентыўна нагляд тэрмінам на 3 з паловай гады.
12 снежня 2014 года грамадскі актывіст, лідэр моладзевай арганізацыі Zmena Павел Вінаградаў вымушана з'ехаў з Мінска, каб пазбегнуць досыць пільнай увагі да сябе з боку праваахоўнікаў і адміністратыўнага пераследу.
-
«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне
-
Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках
-
Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак
Цяпер чытаюць
«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць
Каментары