Меркаванні4848

Сяргей Харэўскі: Беларусы татальна няветлыя, і з гэтым трэба нешта рабіць

Нядаўна ў Вільні, шпацыруючы са старым сябрам, адчуў няёмкасьць. Купляў сабе ў шапіку талончык, прамямліў прадавачцы: duokite bilietą… Тым часам Andrei Antonau шапнуў мне, намякаючы на брак з майго боку ветлівасьці, пажаданы працяг сказу — …man prašau… Прысароміў!

І праўда, раней гэткі просты сказ быў для мяне натуральным. Раней жа казаў абавязкова! У любой краіне па-іншаму сказы-просьбы й не гучаць, бо мы паўсюль кажам s'il vous plaît, proszę, please…

За апошнія тузін гадоў у Менску я ня толькі адвык ад элементарнае ветлівасьці з боку касіраў, прадаўцоў, афіцыянтаў, міліцянтаў, кантралёраў, што й падзабыў такую элементарную падставу людзкіх адносін.

Літаральна ўчора, я і мой сусед Andrej Andryjeuski, робячы звычайнае кола па сваім раёне, у пабытовым клопаце, зрабілі экспэрымэнт. Заходзячы ў крамы, кавярні, на пошту, вітаючыся, разьвітваючыся, просячы і дзякуючы, такі і не дачакаліся ні ад кога (!!!) нават «здрасьте/пажалуста»… Суворыя кабеты і мужчыны, рознага веку, з розных установаў стасаваліся з намі амаль моўчкі, не чакаючы ад нас праяваў зычлівасьці й ня дбаючы ні пра якія палітэсы. А мы выглядалі відавочна старамоднымі правінцыяламі…

Адкуль раптам запанавала такая ўсеагульная неветлівасьць, няўдзячнасьць, нядбайнасьць у людзкіх стасунках? Калі ўсё сышло? Не згадаю нават, ці было калі па-іншаму.

Каментары48

Цяпер чытаюць

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Усе навіны →
Усе навіны

«Віншуем цяперашніх герояў-абаронцаў»: беларускі комік Андрэй Скараход павіншаваў расійскіх вайскоўцаў29

Элітны ЖК «Маэстра» ў Мінску ўведзены ў эксплуатацыю1

Дзіця каля гімназіі проста выбегла перад аўтамабілем, і такія сітуацыі здараюцца рэгулярна2

Рэдкага чорнага ваўка забілі паляўнічыя ў Лідскім раёне4

У Вільні праходзіць пратэст перавозчыкаў у сувязі з блакаваннем фур беларускімі ўладамі15

Стала вядома, з кім яшчэ сустракаўся Дзмітрый Лукашэнка ў Інданезіі7

У Кіеве знайшлі мёртвым сына першага касманаўта незалежнай Украіны

Украінскі пастаянны прадстаўнік у ААН, адказваючы расійскай дэлегацыі, дзеля некалькіх словаў перайшоў на расійскую мову26

У «Паўночным Беразе» нешта добра гарыць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу75

Грамадствадапоўнена75

Офіс Ціханоўскай пераязджае ў Польшчу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць