Свет33

Пентагон вырашыў змяніць тактыку ў барацьбе супраць ІД

Злучаныя Штаты будуць наносіць ўдары па нафтавай інфраструктуры баевікоў «Ісламскай дзяржавы».

Пра гэта заявіў міністр абароны ЗША Эштан Картэр, перадае Slon.ru.

«Мы плануем змяніць правілы нашага ўдзелу ў аперацыі. Мы змянілі тактыку, як гэта было ў выпадку з бензавозамі», — сказаў ён.

ВПС ЗША нанеслі ўдар па калоне з бензавозаў ў раёне Дэйр-Эз-Зора 16 лістапада. Былі знішчаныя 116 танкераў; паводле дадзеных Вашынгтона, грамадзянскія асобы не пацярпелі. Гэта быў першы выпадак атакі амерыканскіх знішчальнікаў на бензавозы ІД.

Картэр таксама патлумачыў, што раней ЗША ўстрымліваліся ад удараў па нафтавых аб'ектах з-за таго, што ў нафтавым промысле ІД занята вялікая колькасць мірных жыхароў. Рашэнне змяніць тактыку было прынятае пасля тэрарыстычных актаў у Парыжы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

ЦРУ папярэдзіла еўрапейскія ўрады аб магчымай атацы расійскіх дронаў на Іспанію, Францыю або Італію5

«На ракеце». Зяленскі рэзка адказаў расійскім журналістам17

У Беларусі можна цалкам законна прадаваць і купляць кватэры і машыны за даляры. Вось як гэта зрабіць7

«Усе мамкі, не разбіраючыся, супраць». Ціханоўскі падзякаваў мужчынам за непублічную падтрымку95

Пачобут у ЗША сустрэўся з Коўлам ФОТАФАКТ2

Сі Дзіньпін прыбыў у ЗША з трохдзённым візітам, Трамп асабіста сустрэў яго ў аэрапорце5

Навукоўцы знайшлі пах, які прымушае людзей больш траціць у сэканд-хэндах

Навукоўцы высветлілі, дзе на Зямлі найбольшыя шанцы перажыць глабальную катастрофу4

«Ён выбраў мяне сам». У Гомелі 19‑гадовая дзяўчына збірае грошы на ўласнага каня5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў15

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць