Свет33

Сям'я затрыманага за самаробны гадзіннік амерыканскага падлетка патрабуе 15 млн даляраў

Сям'я амерыканскага падлетка Ахмеда Махамеда, які прынёс у школу ў Тэхасе самаробны гадзіннік і быў затрыманы паліцыяй, патрабуе кампенсацыі ў памеры 15 млн даляраў.

14-гадовага школьніка падвергнулі паліцэйскаму допыту і адхілілі ад заняткаў, бо настаўнік прыняў зроблены ім гадзіннік за бомбу. Пасля гэтага інцыдэнту бацькі прынялі рашэнне забраць падлетка са школы, неўзабаве стала вядома, што ён працягне адукацыю ў Катары.

Юрысты, якія прадстаўляюць інтарэсы сям'і падлетка, заяўляюць, што арышт нанёс яму псіхалагічную траўму. Яны патрабуюць выбачэнняў ад школы, а таксама ад уладаў горада Ірвінг, дзе адбыўся інцыдэнт. Большую частку кампенсацыі, на думку юрыстаў, павінен выплаціць горад — 10 млн даляраў, а тыя, што засталіся пяць — рада школы.

Арышт падлетка выклікаў буру абурэння ў сацсеках, за Ахмеда таксама заступіліся некаторыя навукоўцы, палітыкі і знакамітасці, уключаючы заснавальніка Facebook Марка Цукерберга, а таксама прэзідэнта ЗША Барака Абаму, які запрасіў школьніка ў Белы дом.

Некаторыя лічылі, што прычынай яго выключэння стала яго імя і мусульманскае веравызнанне, аднак мясцовыя ўлады сцвярджалі, што іх хвалявала толькі бяспека вучняў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты30

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Усе навіны →
Усе навіны

Нафтагазавыя даходы расійскага бюджэту падаюць удвая чацвёрты месяц запар3

Яшчэ адзін аператар запускае ў Беларусі сетку 5G3

Камандзір РДК Дзяніс Капусцін даказваў Дудзю, што не яўрэй17

У Віцебскім заапарку ўпершыню нарадзілася верблюдзяня ФОТЫ

Расійскі бізнэсмен: «Расія і Беларусь дэ-факта ўжо адна краіна, проста лагатыпы розныя». А нязгодных называе каструлямі41

Расійскі «АўтаВАЗ» прыпыніць вытворчасць пасля падзення продажаў сваіх машын Lada5

У Іране ўпаў амерыканскі самалёт. Пілота шукаюць як іранцы, так і амерыканцы3

Украіна атрымала базу ў Лівіі для атакі на расійскія караблі

Астранаўты з «Арыёна» прыслалі ФОТА Зямлі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты30

У міліцэйскім конкурсе прыгажосці перамагла амапаўка, якая ў 2020 годе разганяла пратэсты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць