Спявак Сяргей Лазараў будзе прадстаўніком Расіі на конкурсе «Еўрабачанне-2016», што пройдзе ў маі ў Швецыі.
Пра гэта ён паведаміў у сваім інстаграме. Афіцыйны сайт конкурсу пацвердзіў удзел Лазарава.

Прадстаўнік ад Беларусі вызначыцца 22 студзеня, цяпер адабраныя 10 прэтэндэнтаў. На мінулым «Еўрабачанні» прадстаўнікі ад беларусі Юзары і Маймуна занялі ў паўфінале 12-е месца і ў фінал не выйшлі.
Каментары