Улада1818

У Мінску прайшоў устаноўчы з'езд БХД, ужо шосты

Хрысціянскія дэмакраты не спыняюць спробаў афіцыйна зарэгістраваць партыю ў Беларусі.

У мінскім гатэлі «Вікторыя» 12 снежня прайшоў чарговы ўстаноўчы з'езд па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя». 

Як адзначыў сустаршыня аргкамітэта БХД Павел Севярынец, у працы з'езда ўзялі ўдзел 56 дэлегатаў, кожны з якіх прадстаўляе па 20 заснавальнікаў. Такім чынам, неабходная колькасць заснавальнікаў для рэгістрацыі партыі — тысяча чалавек — дасягнутая, удакладніў ён.

На з'ездзе зацверджаныя афіцыйная назва партыі, яе праграма і статут, абраны склад нацыянальнай рады БХД.

Пакет дакументаў на рэгістрацыю партыі ў Міністэрства юстыцыі плануецца падаць ужо на наступным тыдні, сказаў Севярынец.

Дэлегаты з'езда таксама прынялі рэзалюцыю, у якой прызналі прэзідэнцкія выбары, што прайшлі ў Беларусі ў 2015 годзе, сфальсіфікаванымі. Дакумент прыняты на аснове матэрыялаў кампаніі назіральнікаў «Права выбару — 2015».

У другой рэзалюцыі — «За свабодныя і справядлівыя выбары» — члены аргкамітэта БХД заклікалі ўлады ўнесці змены ў выбарчае заканадаўства, зарэгістраваць усе дэмакратычныя аб'яднанні і партыі, якім з-за надуманых прычын адмаўлялі ў рэгістрацыі, стварыць роўныя ўмовы дзейнасці дзяржаўных і недзяржаўных СМІ. «Мы таксама звяртаемся да ўсіх міжнародных партнёраў з прапановай наўпрост звязаць пытанне аб поўным зняцці візавых і фінансавых абмежаванняў у дачыненні да беларускіх чыноўнікаў са зменай Выбарчага кодэкса і правядзеннем сумленных, свабодных парламенцкіх выбараў у 2016 годзе», — сказана ў рэзалюцыі.

Аргкамітэту БХД было адмоўлена ў рэгістрацыі партыі пяць разоў. Першы ўстаноўчы з'езд партыі прайшоў у 2009 годзе, у 2010-м — яшчэ два. Чацвёртая спроба рэгістрацыі партыі была зробленая ў снежні 2011-га, а пяты ўстаноўчы з'езд адбыўся 3 чэрвеня гэтага года. 

Раней хрысціянскія дэмакраты заяўлялі пра намер падаць заяўку на ўключэнне ў Кнігу рэкордаў Гінэса па колькасці адмоў у рэгістрацыі.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах5

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Усе навіны →
Усе навіны

«У дзяўчыны быў дыпламатычны імунітэт — ад расійскай амбасады». Як агенты спрабавалі трапіць на канферэнцыі з удзелам беларусаў2

У мінскім метро патлумачылі прынцып працы аўтаматычных дзвярэй на Зеленалужскай лініі

За апошнія 75 гадоў больш за мільён старажытных артэфактаў вярнуліся ў краіны паходжання3

«Яндэкс» заявіў, што ўсе ягоныя суперкамп'ютары ацалелі3

Кіраўнік лагістычнай кампаніі з Літвы: «У нас і цяпер сярод кіроўцаў 80% з Беларусі»2

Двое грамадзян Беларусі могуць быць датычныя да дыверсіі на абаронным заводзе ў Румыніі2

Больш за палову тэлегледачоў у Беларусі — старэйшыя за 55 гадоў6

У ЗША затопяць легендарны акіянскі лайнер. Ён стане найбуйнейшым штучным рыфам у свеце2

Апазіцыя, якая перамагла ў Сербіі, не збіраецца ўводзіць санкцыі супраць Расіі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах5

Бабарыка расказаў, як хадзіў у КДБ знаёміцца са справай свайго рэпрэсаванага дзеда, які мог быць расстраляны ў Курапатах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць