Эканоміка1515

Беларускія «іпэшнікі» масава адмаўляюцца ад гандлю на рынках

Індывідуальныя прадпрымальнікі Беларусі масава нясуць заявы ў адміністрацыі гандлёвых цэнтраў і рынкаў аб прыпыненні дзейнасці альбо зусім аб спыненні адносін. Пра гэта паведамляе РГА «Перспектыва», спасылаючыся на інфармацыю, якая паступае да іх.

Ёсць таксама звесткі аб тым, што адміністрацыя сталічнага ГЦ «Ждановічы» збірае падобныя заявы і перадае іх у Цэнтральны райвыканкам Мінска, на тэрыторыі якога размешчаны гандлёвы цэнтр.

Як паведамлялася раней, 14 снежня на форуме прадпрымальнікаў у Мінску многія ІП заявілі аб намеры вымушана прыпыніць сваю працу з 1 студзеня 2016 года ў сувязі з аб'ектыўнай немагчымасцю выканання патрабаванняў указа прэзідэнта № 222 і тэхнічнага рэгламенту.

Згодна з указам № 222 аб рэгуляванні прадпрымальніцкай дзейнасці з 1 студзеня 2016 года ІП павінны будуць рэалізоўваць прадукцыю легпрама, увезеную з краін Мытнага саюза, толькі з суправаджальнымі дакументамі. Аднак расійскія пастаўшчыкі, у якіх беларускія ІП у асноўным закупляюць тавар, у большасці выпадкаў адмаўляюцца выдаваць дакументы, якія пацвярджаюць паходжанне прадукцыі, альбо выдаюць фіктыўныя даведкі. Гэта становіцца падставай для штрафаў і канфіскацыі маёмасці ў беларускіх ІП. Іх неаднаразовыя просьбы да ўладаў адмяніць указ № 222 так і не былі пачутыя.

Удзельнікі форуму прадпрымальнікаў прынялі антыкрызісны план па вырашэнні праблем малога бізнэсу. Яны, у прыватнасці, прапануюць стварыць пры Адміністрацыі прэзідэнта працоўную групу з ліку ІП, занятых у рознічным гандлі, для выпрацоўкі аптымальнага рашэння па ўрэгуляванні дзейнасці прадпрымальнікаў з улікам створанай уладамі сітуацыі.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Усе навіны →
Усе навіны

На Гомельшчыне будуюць кацельні, якія будуць працаваць на пелетах5

На полі пад Мядзелам людзі сустрэлі вялікага мядзведзя ВІДЭА8

У Мастах прадалі расіяніну стогадовы асабняк з вялікім паркам4

Беларусь усё больш набывае расійскага малака і вяршкоў7

Дрон, які заляцеў з Польшчы ў Літву і выбухнуў там, быў украінскім3

ЗША зноў не папярэдзілі ўкраінцаў пра расійскія ўдары балістыкай4

У Мінскім моры злавілі гіганцкага сома ФОТА5

32‑гадовы беларус з-пад Гомеля першы раз у жыцці атрымае пашпарт толькі цяпер

Ва Украіне параненага байца ўпершыню эвакуявалі з перадавой паветраным дронам ВІДЭА2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Як клан Лукашэнкі атрымаў долю ў беларускім Wildberries і мільённыя дывідэнды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць