Здарэнні2828

У Мінску наёмны забойца замардаваў дзяўчыну і хлопца за 5 мільёнаў рублёў

У Мінску адбылося падвойнае забойства.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

20 снежня ў 7:13 у кватэры жылога дома па Алібегава з множнымі нажавымі раненнямі шыі і цела былі знойдзены трупы мужчыны і жанчыны. Па целе мужчыны было нанесена каля 50 удараў нажом, па целе жанчыны — больш за 30.

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў міліцыя ўстанавіла, што да здзяйснення злачынства датычныя двое маладых людзей, якіх наняла за 5 мільёнаў рублёў былая блізкая сяброўка маладога чалавека.

Такім чынам яна хацела адпомсціць новай дзяўчыне свайго былога маладога чалавека. Яна не прасіла забіваць саперніцу, а хацела «адправіць» у бальніцу тыдні на два, каб у гэты час паспрабаваць наладзіць адносіны з маладым чалавекам. Выканаўцы «перашчыравалі» і забілі абодвух.

***

Як паведаміла ў сваім фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова, крымінальная справа аб падвойным забойстве ў Маскоўскім раёне сталіцы расследуецца Галоўным следчым упраўленнем.

Па даручэнні следства супрацоўнікамі міліцыі праведзены комплекс аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, у ходзе якіх затрымана чацвёра падазраваных, сярод якіх адна жанчына (мужчыны 1972, 1984, 1992 гадоў нараджэння, жанчына 1989 нараджэння).

У ходзе следства будуць устаноўлены ўсе абставіны і матывы здзейсненага злачынства, а таксама роля кожнага з затрыманых у яго здзяйсненні.

Варта адзначыць высокі ўзровень узаемадзеяння ўсіх службаў і падраздзяленняў, якія ажыццяўляюць работу па гэтай крымінальнай справе, дадала Юлія Ганчарова.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі4

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Буданаў: Я бачу прагрэс у перамовах з Расіяй, і працэс можа не заняць шмат часу4

На Камчатцы фактычна паўтарылася гісторыя з перавала Дзятлава. Толькі гэтым разам загінулі не ўсе27

У прызнаныя «экстрэмісцкімі» тэлеграм-чаты сваякоў асуджаных невядомыя пачалі дадаваць бот4

Чаму прадукты з заменнікамі цукру значна даражэйшыя? Патлумачылі на прадпрыемстве1

У Мінску перад пачаткам футбольнага матча капітаны камандаў пабіліся велікоднымі яйкамі ВІДЭА3

У Instagram з'явілася магчымасць рэдагаваць каментары

Дзмітрый Мядзведзеў стаў галоўным рэдактарам расійскіх школьных падручнікаў2

На свабоду выйшаў спартыўны журналіст Дзмітрый Сельвяструк2

У Мінску знік уласнік мануфактуры «Наш алей»3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі4

Дзве дзяўчыны з кавуновага батальёна Лукашэнкі запусцілі свой брэнд адзення. Здаецца, не ў Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць