Свет55

ЗША пагадзіліся размарозіць іранскія актывы

Размарозку іранскіх актываў галоўны перамоўшчык Ірана Махамед Багер Галібаф называў адным з двух патрабаванняў Тэгерана для пачатку перамоваў.

Фота: Eric LAFFORGUE / Gamma-Rapho via Getty Images

ЗША пагадзіліся размарозіць актывы Ірана, якія захоўваюцца ў Катары і іншых замежных банках, паведаміла Reuters са спасылкай на высокапастаўленую іранскую крыніцу.

Паводле яго слоў, гэты крок дэманструе «сур’ёзнасць» намераў ЗША на перамовах у Ісламабадзе і «наўпрост звязаны з гарантыяй бяспечнага праходу праз Армузскі праліў».

Злучаныя Штаты не зрабілі ніякіх публічных заяў наконт размарозкі актываў, адзначае агенцтва. Увечары 10 красавіка КВІР пацвердзіў, што ЗША дазволілі разблакаваць 6 млрд долараў замарожаных актываў Ірана. «Прадстаўнікі Катара і Паўднёвай Карэі працуюць над пераводам грошай у Іран на працягу некалькіх дзён», — паведамілі ў КВІР у тэлеграме.

Размарозку іранскіх актываў галоўны перамоўшчык Ірана Махамед Галібаф называў адным з двух патрабаванняў Тэгерана для пачатку перамоваў. Другое патрабаванне датычылася спынення агню ў Ліване — саюзніку Ірана. Пасольства Ірана ў Паўднёвай Афрыцы ў ноч на 11 красавіка паведаміла, што Вашынгтон пагадзіўся з папярэднімі ўмовамі.

Каментары5

  • Гыыыыы
    11.04.2026
    Ржу не мегу з гэтага вашынгтонскага лапідарнага стратэга.
  • пф
    11.04.2026
    Надеюсь сделка не состоится.
  • .
    11.04.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Усе навіны →
Усе навіны

Ад талмудыстаў з Гродна да амерыканскіх мільянераў. У Траццякоўцы адкрылася вялікая выстава Льва Бакста1

У Вялікім каньёне не хапае мільярда гадоў геалагічнай гісторыі. Куды яна падзелася?2

Чаму кашаль не адпускае тыднямі пасля прастуды і што з ім рабіць2

Сталі вядомыя падрабязнасці вясновай трагедыі ў Полацкім манастыры, калі жанчына загінула пры пажары. Усяму віной п'янства2

У Еўрасаюзе ўзгаднілі новыя санкцыі супраць Расіі. У спісе — 50 расійскіх банкаў7

Калас: Расія, верагодна, адпраўляе выкрадзеных дзяцей ваяваць супраць Украіны9

Палякі перавезлі ў Балтыйскае мора больш за 9 тысяч вугроў, каб іх не пералавілі расіяне12

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

Адвакат Аляксандр Данілевіч: Мяне адвялі ў клетку на КПП і зачыталі ўказ для службовага карыстання пра памілаванне па просьбе Міжнароднага алімпійскага камітэта10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам16

Беларуска на «Міс Сусвет» здзівіла сваім уборам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць