Свет3737

Масавае шэсце з паходнямі ў Львове: дзеці, старыя, ветэраны АТА ФОТА

Марш на гонар Сцяпана Бандэры прайшоў праз увесь стары горад.

1 студзеня у Львове прайшоў традыцыйны патрыятычны марш ад будынку абласной рады ў цэнтры да помніку Бандэры амаль каля чыгуначнага вакзалу. Удзел у шэсці ўзялі некалькі тысяч чалавек, у тым ліку ветэраны АТА ды гістарычныя рэканструктары ў строях «Сечавых стральцоў».

Арганізатарам выступіла аб’яднанне «Свобода» ды яе падструктуры. Напрыканцы ля помніка Бандэры прайшоў невялічкі мітынг ды ўскладанне вянкоў.

Масавыя шэсці памяці Бандэры прайшлі ўчора таксама ў Адэсе і Кіеве.

1 студзеня ўкраінскія нацыяналісты адзначаюць дзень нараджэння Сцяпана Бандэры — правадыра Арганізацыі ўкраінскіх нацыяналістаў (АУН) у 1930—50-я гады. Яго постаць па-ранейшаму моцна падзяляе грамадства. Нацыянальныя сілы яго шануюць, а камуністы і прарасійскія — ненавідзяць.

Падзеленыя ў яго ацэнцы і гісторыкі. З аднаго боку, ён узначаліў узброеную барацьбу за незалежнасць Украіны спачатку супраць палякаў, пасля проці нацыстаў і саветаў. З другога боку, ягоная арганізацыя выкарыстоўвала тэрарыстычныя метады. У вайне супраць палякаў АУН распаўсюдзіла тэрор на мірнае насельніцтва. Некаторы перыяд АУН супрацоўнічала з нямецкімі нацыстамі. Урэшце, праўда, немцы адправілі кіраўнікоў АУН, у тым ліку Бандэру, у канцлагер, калі тыя паспрабавалі абвясціць Украіну незалежнай.

Бандэру ўдалося зрабіць украінскі незалежніцкі рух масавым і папулярным.

Бандэру забіў агент савецкага КГБ, які пасля раскаяўся і перабег на Захад.

Прэзідэнт Юшчанка надаў Бандэру званне Героя Украіны. Януковіч гэты ўказ адмяніў.

У Дзень Бандэры нацыяналістычнае аб'яднанне «Свабода» разам з іншымі правымі партыямі і суполкамі арганізоўваюць мітынгі і шэсці ў розных гарадах Украіны. У шэсці з паходнямі — па-ўкраінску смолоскіпы — у Кіеве сёлета ўзяло ўдзел да пяці тысяч чалавек.

Украінскія нацыяналісты ўшаноўваюць чырвона-чорны сцяг АУН побач з дзяржаўным, жоўта-блакітным.

Праванацыяналістычныя партыі цяпер набіраюць істотны працэнт галасоў не толькі на захадзе — калысцы АУН, але і ў цэнтры краіны.

Каментары37

Цяпер чытаюць

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза13

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Усе навіны →
Усе навіны

Адзінокі пенсіянер з Брэста праз ДНК-тэст знайшоў сваю дачку з Далёкага Усходу

Гэтай ноччу тэмпература паветра апускалася да 21 градуса

Севярынец: Латушка — найлепшая альтэрнатыва на пасаду прэм'ер-міністра вольнай Беларусі29

«Яна хоча забраць сабе нават тое, што з’яўляецца маім». Экс-прадзюсарка Леры Яскевіч эмацыйна адказала на ўсе абвінавачванні8

Ціма Беларускіх паехаў у першы вялікі тур пасля хатняй хіміі за наркотыкі — па Расіі15

Мінскбуд паказаў, як выглядае новая інфекцыйная бальніца2

ФСБ: Падазраваныя ў замаху на генерала ГРУ Аляксеева былі завербаваныя СБУ пры садзейнічанні спецслужб Польшчы6

Куды глядзіць цэнзура? У Расіі знялі серыял пра горад у рэзервацыі, поўны палітычных матываў5

«Дзеці як пабітыя сабакі». Беларуска не можа вярнуць сыноў, якіх былы муж таемна вывез у Луганск5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза13

Вялікая гутарка з Лесяй Руднік пра сэксізм, мужа-рэслера, заробак доктаркі навук у Швецыі, апазіцыю і памылку Еўрасаюза

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць