Свет

У штабе АТА патлумачылі, у якіх выпадках украінскія ваенныя маюць права адкрываць агонь

Кіраўніцтва антытэрарыстычнай аперацыі і камандзіры ўкраінскіх падраздзяленняў трымаюць на асаблівым кантролі недапушчэнне выпадкаў адкрыцця агню украінскімі байцамі без сур'ёзных і апраўданых на тое падстаў.

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні штаба АТА, размешчаным на сайце Мінабароны.

Адзначаецца, што ў апошні час у эфірных уключэннях некаторых украінскіх СМІ з'явіліся заявы ад асобных іх удзельнікаў пра тое, што ўкраінскім падраздзяленням, якія выконваюць задачы ў зоне правядзення АТА, не дазволена ні пры якіх абставінах ужываць зброю.

«Прэс-цэнтр штаба АТА афіцыйна паведамляе, што ў адпаведнасці з апошнімі вынікамі Мінскіх дамоўленасцей, у зоне правядзення аперацыі ўстаноўлены рэжым «поўнай цішыні», захаванне якога прадугледжвае непрымяненне зброі абодвума бакамі канфлікту», — гаворыцца ў паведамленні.

Пры гэтым падкрэсліваецца, што пазіцыя кіраўніцтва АТА адносна прымянення зброі падраздзяленнямі ВСУ і іншых сілавых ведамстваў, якія былі задзейнічаныя ў аперацыі, была і ёсць нязменнай: украінскія воіны маюць поўнае права выкарыстоўваць зброю, не забароненую Мінскімі дамоўленасцямі, у выпадку непасрэднай пагрозы жыццю і здароўю асабовага складу і мірных жыхароў, якія жывуць і перамяшчаюцца ўздоўж лініі размежавання бакоў.

У той жа час, як адзначаюць у штабе, прымяненне зброі ўкраінскімі абаронцамі прадугледжвае выключна прыцэльныя і дакладныя ўдары, накіраваныя на падаўленне агнявых кропак, знішчэнне жывой сілы і тэхнікі праціўніка, які ўступае ў непасрэдны агнявы кантакт і ажыццяўляе спробы знішчыць украінскія сілы, а таксама прарваць абарону сіл АТА.

«Важна, што кіраўніцтва аперацыі і камандзіры ўкраінскіх падраздзяленняў трымаюць на асаблівым кантролі недапушчэнне выпадкаў адкрыцця агню нашымі байцамі без сур'ёзных і апраўданых на тое падстаў», — падкрэслілі ў штабе.

Каментары

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3520

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

«Пакуль што на пенсію жыць не збіраюся». Паэт Сяргей Сыс — пра сыход з «Вясны», працу клінерам у Літве, каханне і сэкс у 657

На борце «Белавія» падчас рэйса з Егіпта памёр пасажыр2

У Тамбоўскай вобласці палае склад Wildberries1

Жанчыны ходзяць, як і сотні тысяч гадоў таму, а хада мужчын змянілася. Чаму?3

У Амане знікла 34‑гадовая беларуска2

Мужчыны Шапэна. Новае даследаванне расказвае пра асабістае жыццё кампазітара20

Сям’я школьніка з Баранавічаў два гады спрабуе спыніць ягоны булінг у школе3

У Мінску выстраіліся вялікія чэргі да басейнаў ФОТЫ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3520

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць