Свет22

Усе памілаваныя ў ЗША ў рамках абмену зняволенымі іранцы адмовіліся вяртацца ў Іран

Ні адзін з іранцаў, вызваленых з амерыканскіх турмаў ў ходзе абмену зняволенымі, не захацеў вяртацца ў Іран.

Пра гэта паведамляе ABC News са спасылкай на чыноўнікаў, знаёмых з ходам перамоваў.

Бакі дамовіліся, што накіруюць выпушчаных зняволеных у Жэневу. Швейцарыя з'яўляецца нейтральнай краінай, якая на працягу многіх гадоў дзейнічала як дыпламатычны пасярэднік паміж ЗША і Іранам.

У нядзелю 17 студзеня з вайсковай базы ў Тэгеране узляцеў швейцарскі самалёт, на борце якога былі трое вызваленых вязняў-амерыканцаў — журналіст Джэйсан Резаян, былы марскі пехацінец Амір Хекмаці і хрысціянскі пастар Саед Абедзіні.

У той жа дзень з усходняга ўзбярэжжа ЗША павінен быў адправіцца самалёт з сямю ірана-амерыканцамі, выпушчанымі з турмы. Але ні адзін з іх не сеў на борт. Сам самалёт узляцеў, бо ў любым разе павінен быў выканаць рэйс, каб перавезці вызваленых з Ірана з Жэневы ў ЗША.

Шэсць з сямі памілаваных — асобы з падвойным грамадзянствам ЗША і Ірана. Яны былі асуджаныя альбо абвінавачваліся ў здзяйсненні злачынстваў, звязаных з продажам высокатэхналагічнага абсталявання ў Іран у абыход эмбарга. 

У сваю чаргу, адзін з пяці грамадзян ЗША, вызваленых іранскімі ўладамі, Насратула Хасраві-Рудсары, вырашыў не пакідаць Іран.

Яшчэ адзін амерыканскі студэнт, раней затрыманы ў Іране, пасля таго як быў выпушчаны, паляцеў дадому на камерцыйным рэйсе.

Позна ўвечары ў той жа дзень ЗША і ЕС абвясцілі аб зняцці з Ірана санкцый, накладзеных з-за ядзернай праграмы Тэгерана. Рашэнне было прынята на падставе заключэння МАГАТЭ, якое пацвердзіла факт выканання ўсіх патрабаванняў ядзернай здзелкі.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца9

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Усе навіны →
Усе навіны

Арнітолагі паставілі камеру на гняздо чорнага бусла. З яе ўжо прыйшлі добрыя весткі ФОТАФАКТ1

Сталі вядомыя падрабязнасці пра трагедыю ў Полацкім манастыры21

Чаму «Наша Ніва» так часта піша пра Пратасевіча? Патлумачыла Роўда37

Беларус расказаў, як за шэсць гадоў аб’ехаў усе гарады краіны

Крэмль анансаваў сустрэчы Пуціна 9 мая з Фіца і Лукашэнкам7

Прэзідэнт Польшчы ўручыў Андрэю Пачобуту найвышэйшую ўзнагароду краіны5

Расіяніна з Мачулішчаў, які працаваў электрыкам, адправілі ў калонію па трох палітычных артыкулах4

Марка Рубіа на наступным тыдні паедзе ў Рым і Ватыкан выпраўляць адносіны2

Дональд Туск павячэраў з Андрэем і Аксанай Пачобутамі ФОТАФАКТ10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца9

«Калі пасадзяць зноў, то пасяджу». Пачобут пра сваё вызваленне, камеры смяротнікаў, бітву за гонар у судзе і жаданне вярнуцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць