Грамадства1212

Рубельскія (не рублёўскія) бацюшкі

Піша Аляксандр Пашкевіч.

Ілюстрацыйнае фота з сайта pravoslavie.by.

Упаўнаважаны па справах рэлігій Гуляка заявіў, што Каталіцкі касцёл недастаткова працуе з падрыхтоўкай кадраў.

«Такія недарэчныя выказванні дзяржаўнага чыноўніка вынікаюць, мне падаецца, не толькі з ягонай асабістай далёкасці ад рэлігійных спраў (нягледзячы на займаную пасаду), але і з назірання за тым, як лёгка і проста такія праблемы пры патрэбе вырашаюцца ў Праваслаўнай царкве, — піша ў сваім фэйсбуку Аляксандр Пашкевіч.

— Былі і ў яе вострыя кадравыя праблемы ў 1990-я гады, калі пасля гадоў змагання з рэлігіяй абмежаванні былі знятыя і па ўсёй Беларусі пачалі вяртацца вернікам раней зачыненыя ды будавацца новыя храмы. А вырашылі іх проста — за кароткі час наштампавалі плойму новых святароў, прапусціўшы іх праз розныя скарочаныя курсы, дзе давалі толькі нейкі мінімум, неабходны для практычнага служэння.

Мне самому ў свой час давялося воляй лёсу за гэтым непасрэдна назіраць.

На радзіме майго бацькі, у вёсцы Рубель на Століншчыне, нават у савецкія гады ніколі не зачынялася царква, і такім чынам так ці іначай захоўвалася неперарыўная рэлігійная традыцыя. Гэта, відаць, непасрэдна паспрыяла таму, што многія рубельскія хлопцы ў адпаведны час імгненна зарыентаваліся ў сітуацыі і сталі масава на гэтыя курсы запісвацца ды іх заканчваць. Пра пакліканне гаворкі ў большасці выпадкаў не ішло, бо далёка не ўсе са свежавыпечаных «спецыялістаў» прымалі ў выніку сан — прыглядаліся яшчэ, на які прыход можна разлічваць.

Калі ў заходніх рэгіёнах — то цудоўна, а вось на ўсход ніхто надта не хацеў. Асабліва кепскай славай карысталася Віцебская вобласць (трэба думаць, без яе заходняй часткі), дзе ўсё, паводле чутак (відаць, неаднаразова пацверджаных і практыкай), было ўвогуле цёмна і беспрасветна. І калі туды пагодзішся пайсці, то будзеш тады «і на хлеб пазычаць». Некаторыя і адмаўляліся — скончыўшы курсы, вярталіся на радзіму і працягвалі займацца ранейшымі справамі.

Але нават і пасля адсеву рубельскіх бацюшак аказалася ў выніку столькі, што яны сталі вядомыя па ўсёй Беларусі. Перадусім сваёй усюдыіснасцю. Да гэтага часу ад людзей з розных куткоў Беларусі чую, што і там служыць бацюшка з Рубля, і там, і там…

Але пры гэтым крайне рэдка сустракаюцца станоўчыя характарыстыкі іх пастырскай дзейнасці. Бо для пераважнай большасці гэтых людзей святарства было не пакліканнем, а проста атрыманнем даходнага і не надта клопатнага працоўнага месца. Адпаведна праз гэта адбываецца дыскрэдытацыя ўсёй царквы — бо людзі ж усё бачаць. Калі сам святар праз царкву толькі зарабляе грошы — то як людзям успрымаць яго ў якасці маральнага аўтарытэта?

Шчыра кажучы, мне вельмі падабаецца, што Каталіцкі касцёл у Беларусі прынцыпова не пайшоў раней і не ідзе цяпер падобным шляхам.

Бо гэта, у адрозненне ад Праваслаўнай царквы, дазваляе яму трымаць належны маральны і інтэлектуальны агульны ўзровень, не ператвараючы служэнне Богу ў поўную прафанацыю. Не сумняюся, што і рэальны працэнт практыкуючых вернікаў сярод каталікоў куды большы, чым сярод праваслаўных, у значнай ступені і дзеля гэтага».

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Усе навіны →
Усе навіны

Міністр унутраных спраў Польшчы лічыць малаверагоднымі перамовы Варшавы і Мінска3

Украінскі «Фламінга» знішчыў першы расійскі аб'ект4

Модзі заклікаў Пуціна да хутчэйшага завяршэння вайны ва Украіне3

З’явіліся першыя фота меркаванага забойцы Андрэя Парубія4

Напярэдадні 1 верасня беларуска спрабавала зарабіць на шакаладках з цытатамі Лукашэнкі13

Пуцін на пасяджэнні ШАС зноў заявіў, што Захад справакаваў напад Расіі на Украіну13

«Дзве вадародныя і тры гексагенавыя бомбы, а настаўнікаў і вучняў расстраляюць». У Мінску падлетак адпомсціў дзяўчыне за адмову сустракацца3

Сабака пераплыў шырокую Прыпяць. Шырыня ракі — 100 метраў

Кошт золата абнавіў чарговы гістарычны максімум. Як даражэла золата ў гісторыі?

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа31

Дэлегатка КР Карпушонак пасля маўчання апублікавала відэа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць