Здарэнні33

У Брэсце п'яная дзяўчына выбіла шкло ў аўтамабілі ДАІ

Пасля таго, як яе затрымалі за язду нападпітку, яна паспрабавала збегчы.

Як паведамляе прэс-служба ДАІ Брэсцкай вобласці, інцыдэнт адбыўся ў горадзе над Бугам рана раніцай 6 лютага. Каля паловы на пятую на вуліцы Піянерскай увагу супрацоўнікаў ДАІ прыцягнуў аўтамабіль «Фольксваген Пола». Кіроўца неадэкватна сябе паводзіў — «віхляў» па дарозе з боку ў бок. Потым машына раптам спынілася на прыпынку грамадскага транспарту «Кіеўская». Інспектары паспяшаліся да аўтамабіля, дзе ўбачылі за рулём маладую дзяўчыну, ад якой пахла алкаголем.

Прад'яўляць пасведчанне кіроўцы і дакументы на аўтамабіль дзяўчына катэгарычна адмовілася, сказаўшы, што машыну «ўзяла пакатацца ў маладога чалавека». Выявілася, што «Пола» належыць аднаму з брэсцкіх прадпрыемстваў. Гаспадар у гэты час быў «недаступны».

Дзяўчына паводзіла сябе агрэсіўна, а пасля таго як яе пасадзілі на задняе сядзенне патрульнага аўтамабіля, яна вырашыла збегчы, выбіўшы нагамі шкло. Аднак ўцёкі не ўдаліся. Пасля выкліку следча-аператыўнай групы, дзяўчыну даставілі ў наркалогію, дзе ў яе выявілі 0,87 праміле алкаголю.

Як высветлілася, «хуліганка» — 22-гадовая жыхарка Маларыцкага раёна, якая ніколі не мела пасведчання кіроўцы. Начное падарожжа для яе скончылася ў Маскоўскім РАУС. У дачыненні дзяўчыны былі складзеныя адразу 3 адміністрацыйныя пратаколы — за п'яную язду, знаходжанне за рулём без права кіравання і непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы.

Аўтамабіль быў пастаўлены на штрафную стаянку.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах45

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Усе навіны →
Усе навіны

Вось як штучны інтэлект можа знішчыць чалавецтва16

У Смалявічах будуюць незвычайны шматфункцыянальны комплекс Smala. Мае выглядаць як у Нідэрландах5

Самы атрутны хамяк на Зямлі можа забіць нават слана. У чым таямніца?2

Іспанія будзе раздаваць грамадзянства жыхарам сваёй былой афрыканскай калоніі30

Расіі не ўдалася спроба ўпершыню за 8 гадоў запусціць гіпергукавую ракету «Авангард»2

У гонар Тэйлар Свіфт назвалі новы від аўстралійскіх клапоў6

«Мы ведалі, што ён спартсмен». Суседка забітай цяжарнай жанчыны расказала падрабязнасці пра яе28

Пад Гроднам знайшлі баравік, які прэтэндуе на рэкорд гэтага сезону ФОТАФАКТ2

Лукашэнка заклікаў не трымаць запасы ў далярах15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах45

Беларуска распачала чэлендж «40 спатканняў», але ўжо на сярэдзіне не хавае расчаравання ў мужчынах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць