Грамадства2424

У Тэхналагічным універсітэце змяніўся рэктар – упершыню за 30 гадоў

Сёння стала вядома, што Аляксандр Лукашэнка прызначыў Ігара Войтава рэктарам Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. Кіраўнік гэтай ВНУ не змяняўся аж ад 1986 года, калі рэктарам стаў Іван Жарскі. Тады навучальная ўстанова яшчэ называлася Беларускі тэхналагічны інстытут імя Кірава (перайменаваны ў 1993 годзе).

Івану Жарскаму 71 год, ён родам з вёскі Вербніцы Навагрудскага раёна. Скончыў Тэхналагічны інстытут. Абсалютна ўсё жыццё адпрацаваў у сваёй «альма-матэр». Спачатку аспірантам на кафедры агульнай і неарганічнай хіміі, а ў 1981 годзе стаў прарэктарам ВНУ, у 1986 – рэктарам. Іван Жарскі кандыдат хімічных навук, прафесар.

Пры Жарскім былі выпадкі, калі з Тэхналагічнага адлічалі студэнтаў за палітычную дзейнасць. Аднак былі і процілеглыя выпадкі. Напрыклад, у кастрычніку 2007 года Іван Жарскі асабіста прыняў рашэнне не выключаць з ВНУ студэнта Змітра Падрэза, якога перад гэтым затрымалі з налепкамі «Еўрапейскай Беларусі» ў Мядзелі. Жарскі стаў на абарону Падрэза, хаця кіраўніцтва факультэта выступала за выключэнне.

Новым рэктарам БДТУ стаў былы кіраўнік Камітэта па навуцы і тэхналогіях Ігар Войтаў. Яму 54 гады, нарадзіўся ў Мінску. Калі да ўлады прыйшоў Лукашэнка, то Войтаў стаў намеснікам міністра прыродных рэсурсаў. Выкладаў на геафаку БДУ. Ад 2009 да 2013 узначальваў Камітэт па навуцы і тэхналогіям.

Апошнім часам Войтаў быў прарэктарам БДТУ па навучальнай працы і міжнароднаму навуковаму і адукацыйнаму супрацоўніцтва. У абавязкі прарэктара ўваходзіла наведванне розных краін і ўніверсітэтаў. Быў у камандзіроўках у Польшчы, Літве, Туркменістане, КНР і іншых краінах.

Раней БДТУ найперш лічыўся кузняй кадраў па лясной, хімічнай, паліграфічных галінах, аднак апошнім часам універсітэт актыўна развівае накірунак інфармацыйных тэхналогій.

Хто з рэктараў найбольш працяглы час знаходзіцца на сваёй пасадзе:

1. Валерый Башметаў (Віцебскі тэхналагічны ўніверсітэт): ад 1993 года.
2. Вітольд Песціс (Гродзенскі аграрны ўніверсітэт): ад 1995 года
3. Валянцін Валетаў (Мазырскі педагагічны ўніверсітэт імя Івана Шамякіна): ад 1997 года
4. Антон Ятусевіч (Віцебская акадэмія ветэрынарнай медыцыны): ад 1998 года
5. Ігар Сазонаў (Беларуска-расійскі ўніверсітэт): ад 1998 года

Каментары24

Цяпер чытаюць

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка2

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Усе навіны →
Усе навіны

«Эвалюцыя закончылася». Шрайбман раскрытыкаваў Ціханоўскую за нязменнасць наратываў68

Дзяўчыну не пусцілі ў мінскае метро з сабакам — давялося надзяваць пакет ФОТАФАКТ7

Андрэй Пачобут наведаў у Мінску Валадарку ФОТЫ23

Кіроўца монакола ў Мінску разагнаўся да 60 км/г5

Законапраект пра маштабныя санкцыі супраць Расіі нарэшце вынесуць на галасаванне ў Палаце прадстаўнікоў ЗША. Але яго могуць заблакаваць дэмакраты

«Табе мала засталося ездзіць». Кіроўца слонімскай маршруткі груба абышоўся з падлеткам з інваліднасцю2

«Напэўна, гэта мой апошні паход у лес». Жыхарку Смалявічаў атакаваў рой восаў2

На поўдні Беларусі зноў запрацавалі рэтранслятары для навядзення расійскіх дронаў4

Хто цяпер вырашае, як называюцца тыя ці іншыя месцы на карце?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка2

Па падазрэнні ў забойстве цяжарнай мінчанкі затрымалі хакейнага суддзю Аляксея Гаўрылёнка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць