Культура

У Канзасе адкрылі беларускі навуковы цэнтар

У суботу ў горадзе Вінсфэлд у амэрыканскім штаце Канзас пачаў працу цэнтар беларускіх дасьледаваньняў.


У суботу ў горадзе Вінсфэлд у амэрыканскім штаце Канзас пачаў працу цэнтар беларускіх дасьледаваньняў.

Цэнтар адкрыўся пры Паўднёва‑Заходнім каледжы

. У суботу адбылася яго прэзэнтацыя пры ўдзеле старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы, экс‑старшыні Вярхоўнага Савету Беларусі Станіслава Шушкевіча. У гонар гэтай падзеі над каледжам былі ўзьнятыя сьцягі краінаў Эўразьвязу, ЗША, Канады, а таксама бел‑чырвона‑белы сьцяг.

Адзін з ініцыятараў стварэньня цэнтру, першы амбасадар ЗША ў Беларусі Дэйвід Суорц, назваў дзьве яго асноўныя мэты. Па‑першае, дапамогу амэрыканскім дасьледчыкам у вывучэньні як гісторыі, гэтак і сучаснага становішча ў Беларусі. У той час як даўно працуюць цэнтры па вывучэньні сытуацыі ва Ўкраіне, Расеі і Польшчы, Беларусь шмат у чым застаецца terra incognita для амэрыканскіх дасьледчыкаў. Другая, ня менш важная, мэта — гэта дапамога беларускім навукоўцам, іх стажыроўкі ў ЗША, у тым ліку і выкладчыцкая праца на пэўны тэрмін. На думку Дэйвіда Суорца, гэта паспрыяе бліжэйшаму знаёмству беларусаў з амэрыканскай сыстэмай вышэйшай адукацыі.

У плянах цэнтру і выдавецкая дзейнасьць. Падчас адкрыцьця цэнтру адбылася прэзэнтацыя кнігі канадзкай дасьледчыцы, прафэсара Ўнівэрсытэту Ватэрло Зінаіды Гімпелевіч «Беларуска‑яўрэйскія пісьменьнікі ХХ стагодзьдзя».

Пры цэнтры створаныя бібліятэка і архіў

Паводле: Сяргей Навумчык, Радыё Свабода

Глядзі яшчэ:
Center for Belarusian Studies at Southwestern College, Winfield, Kansas USA

Каментары

Цяпер чытаюць

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Страшна быць непачутай у сваім болі: жыхарка Віцебска распавяла пра страту дачкі

Мінская блогерка змагаецца за тое, каб «Яндэкс» звольніў жанчыну-кіроўцу бізнэс-таксі. Тая ў адказ падала заяву ў міліцыю11

Селін Дыён абвясціла пра канцэрты ў рамках свайго вяртання пасля цяжкай хваробы: Я гатовая да гэтага3

Трамп заявіў пра гатоўнасць завяршыць вайну з Іранам без адкрыцця Армузскага праліва12

Ці магчыма зацяжараць у космасе? Навукоўцы праверылі2

Амерыканскі астранаўт у космасе раптам развучыўся гаварыць2

У Ізраілі прынялі новы закон аб смяротным пакаранні праз павешанне11

Трамп хоча, каб за вайну ЗША супраць Ірана заплацілі арабскія краіны7

У Расіі прымусяць плаціць за выкарыстанне VPN. А можа будуць і штрафаваць5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ15

Як пахудзеў Лукашэнка ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць