Улада11

Прадстаўнікі апазіцыі абмеркавалі з дзяржсакратаром МЗС Швецыі сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне

Сітуацыю ў Беларусі і рэгіёне абмеркавалі прадстаўнікі апазіцыі 31 сакавіка ў Мінску з дзяржсакратаром МЗС Швецыі Анікай Сёдэр.

З беларускага боку ў сустрэчы бралі ўдзел старшыні Беларускай партыі левых «Справядлівы свет» Сяргей Калякін, Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька, Партыі БНФ Аляксей Янукевіч і сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павел Севярынец.

Як паведаміў Янукевіч, у пачатку сустрэчы Сёдэр падкрэсліла, што гэта першы афіцыйны палітычны візіт прадстаўніка Швецыі такога ўзроўню ў Беларусь за апошнія 25 гадоў.

Паводле слоў лідара Партыі БНФ, на сустрэчы абмяркоўвалася сучасная палітычная сітуацыя, а таксама перспектывы яе развіцця ў сувязі з парламенцкімі выбарамі.

Са свайго боку Янукевіч ўздымаў тэмы «больш доўгатэрміновага стратэгічнага падыходу да сітуацыі ў Беларусі і рэгіёне». «Я казаў пра неабходнасць распрацоўкі пакрокавай дарожнай карты ў тым, што тычыцца дыялогу з беларускімі ўладамі. Таксама казаў пра неабходнасць ўжо зараз распрацоўваць сумесна з еўрапейскімі калегамі пералік дзеянняў, як пазбегнуць тых негатыўных наступстваў, якія перажывае Украіна, у выпадку, калі ў Беларусі пачнуцца перамены і беларускі народ зробіць праеўрапейскі выбар, з якім Расія не пагодзіцца», — сказаў палітык.

Сёдер, паведаміў Янукевіч, адзначыла, што ўвага да Беларусі ў Швецыі ёсць і яна «будзе заставацца як у кантэксце еўрапейскага партнёрства, так і ў кантэксце распрацоўкі палітыкі ў адносінах да Расіі і суседніх з ёй краін». «На двухбаковым узроўні Швецыя фактычна разглядае Беларусь як свайго суседа, таму будзе вялікая ўвага і да палітычнага працэсу, і да парламенцкіх выбараў», — сказаў ён.

Сёдэр знаходзіцца ў Беларусі з візітам 31 сакавіка — 1 красавіка. Як паведаміў сёння на брыфінгу прэс-сакратар МЗС Дзмітрый Мірончык, запланаваныя сустрэчы з міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем і яго намеснікам Аленай Купчыной.

«Падчас гэтых сустрэч адбудзецца абмеркаванне тэматыкі беларуска-шведскіх адносін, дыялогу па лініі Беларусь — ЕС, узаемадзеяння ў рамках міжнародных арганізацый, а таксама пытанне міжнароднага і рэгіянальнага парадку дня», — сказаў Мірончык.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро10

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

62‑гадовая бізнэсвумэн і мільянерка Ірына Цярэшчанка падзялілася гісторыяй свайго кахання з мужчынам, на 20 гадоў малодшым за яе11

У Дубаі пасля іранскіх удараў закрываюць на рэканструкцыю знакаміты «гатэль-ветразь»3

Суд у Літве адмяніў дзесяцігадовую забарону на ўезд для расійскага рэпера Маргенштэрна4

Кампанія «БелДжы» прапаноўвала кліентам зніжку на аўтамабілі. Але быў адзін нюанс

Рэальныя даходы беларусаў выраслі

Першы кітайскі танкер, які спрабаваў прарваць блакаду Армузскага праліва, вярнулі назад

Тэхнарэйв у Белавежскай пушчы пасля пратэстаў перанеслі4

«Русафобы кончаныя, вам не сорамна?» Беларускі брэнд хацеў прадаць расіянам у эміграцыі антываенныя футболкі — і вось што атрымалася58

Прызналі «экстрэмісцкім» стары фільм «Жыве Беларусь!»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро10

Як склаўся лёс Яны Пачыцкай — дзяўчыны, якую затрымлівалі разам з Канавалавым і Кавалёвым па справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць