Грамадства1212

Тысячы людзей прыйшлі развітацца з Нілам Гілевічам

У Петрапаўлаўскім саборы Мінска праходзіць развітанне з народным паэтам Беларусі Нілам Гілевічам. Пахаваюць пісьменніка на Кальварыйскіх могілках побач з жонкай.

14:45

Паніхіда ў Свята-Петрапаўлаўскім саборы завершаная. Развітанне з Нілам Гілевічам працягнецца на Кальварыйскіх могілках, дзе яго пахаваюць.

Перад тым, як вынесці труну з целам Народнага паэта, яе накрылі бела-чырвона-белым сцягам. 

фота TUT.by

Дарэчы спачуванні з прычыны смерці народнага паэта выказалі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, а таксама мітрапаліт Філарэт.

У лісце ад мітрапаліта Паўла двойчы праскочыла слова «белорусія». 

Пісьменнік Віктар Казько, выступаючы на паніхідзе, параўнаў Гілевіча з зубрам. 

«Успомніце, недзе 100 гадоў таму забілі апошняга зубра на Беларусі. І што? Хай забілі, але яны не толькі вярнуліся і зноў засялілі ўсю Пушчу, але цяпер мы яшчэ і дзелімся зубрамі з усёй Еўропай. Таму я веру, што хоць гэты зубр сышоў, у нас яшчэ ўсё наперадзе, зубры вернуцца, нашае слова яшчэ прагучыць», — сказаў Казько. 

«Перадусім, гэта Ніл стварыў Таварыства беларускай мовы, даў яму назву ў гонар Францішка Скарыны. Гэта ён дабіўся таго, што ў 91-м годзе нашая краіна стала называцца Рэспублікай Беларусь, што над ёй узняўся бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». Дабіўся рэканструкцыі гэтай царквы, у якой яго адпяваюць. Што тут было раней? — Архіў кастрычніцкай рэвалюцыі. Я ўпэўнены, што яшчэ будуць вуліцы імя Гілевіча і помнікі яму. Але найгалоўны помнік яму — гэта мова, за якую ён змагаўся ўсё жыццё, заўжды яе бараніў», — выступіў старшыня ТБМ імя Скарыны Алег Трусаў.

«Ніл Сымонавіч быў салоўкай зямлі беларускай, ён геній, дадзены нам Богам. Дык захавайма тую спадчыну, што ён нам пакінуў», — сказаў Пятро Краўчанка.

Да Петрапаўлаўскага сабора цягнецца чарга людзей. 

Аляксандр Лявончык, зямляк народнага паэта, іграе на цымбалах.

Вялікі букет ружаў прынесла міністр інфармацыі Лілія Ананіч.

13.00

Пачалася царкоўная служба.

12:45

Людзі працягваюць збірацца ля сабора. Ацаніць іх колькасць складана, але адназначна можна сказаць, что іх ужо больш за пару тысяч. Людзі прыехалі з розных куткоў краіны, прынамсі па размовах чуваць, што некаторыя прыехалі і з Бабруйска, і з Баранавічаў.

Былы старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі і калега Ніла Гілевіча па Вярхоўным Савеце 12-га склікання Леанід Козік, фота Радыё Свабода

12:15

Людзей сабралося столькі, што не ўсе могуць увайсці ў храм. 

Ля труны пачалося адпяванне, у ім бяруць удзел вернікі Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў.

Брацтва дзейнічае пры Свята-Петра-Паўлаўскім саборы, аб'ядноўвае пераважна інтэлігенцыю. Брацтва бачыць сваё прызначэнне ў дапамозе Царкве несці дух праваслаўя ў сям`ю, грамадства, нацыянальную культурную традыцыю, рыхтуе і выдае царкоўныя календары, гістарычную і рэлігійную літаратуру на беларускай мове. 

12:05

Сярод тых, хто прыйшоў — людзі рознага узросту. Кветкі да труны ўсклалі некалькі хлопцаў ў форме Спецыялізаванага ліцэя МУС Беларусі.

11:55

Кветак настолькі шмат, што яны не змяшчаліся, і для іх прынеслі дадатковы стол. Людзі стаяць у чарзе, каб падысці да труны. 

Пісьменнік Віктар Казько.

Журналіст Паўлюк Быкоўскі.

11:37

Алег Трусаў на пытанне «Нашай Нівы», каму можна сёння прысудзіць званне народнага паэта, адказаў «Арлоў, Скобла, Разанаў, Някляеў. Але ўлада сёння не дае, бо ім гэта не патрэбна. Для сённяшняй улады няма Паэтаў. Трэба дачакацца вольнай Беларусі».

Станіслаў Шушкевіч сказаў, што зараз дзяржтэлеканалы будуць шкадаваць пра сыход Гілевіча, але раней яны яму слова не давалі. Бо дзяржуладзе мастадонты не патрэбныя».

Станіслаў Шушкевіч

11:10

У храме знаходзіцца каля 200 чалавек, людзі ідуць і ідуць.

Нясуць ахапкі кветак, вялізныя букеты белых і чырвоных ружаў. Труна проста патанае ў іх.

Некаторыя плачуць.

Прыйшлі развітацца першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, старшыня ТБМ Алег Трусаў, грамадскі дзеяч Зміцер Дашкевіч, прадстаўнікі навуковай інтэлігенцыі.

Прыйшоў міністр культуры Барыс Святлоў, ён таксама прынёс кветкі. На пытанне журналістаў, ці будуць праводзіцца нейкія мерапрыемствы на дзяржаўным узроўні па ўшанаванні памяці Ніла Гілевіча, ён адказаў: «Тут мы спяшацца не будзем».

Міністр культуры Барыс Святлоў, ззаду справа — былы міністр замежных спраў Пятро Краўчанка.

Разам з тым на вуліцы многа людзей у цывільным у характэрных чорных шапачках.

***

Развітанне з народным паэтам Беларусі праходзіць з 11 да 13 гадзінаў у Свята-Петрапаўлаўскім саборы (Мінск, вул. Ракаўская, 4, станцыя метро «Няміга»).

А 13-й там жа пачнецца царкоўная служба, а 14-й — грамадзянская паніхіда.

Пахаваюць Ніла Гілевіча на Кальварыйскіх могілках, каля жонкі.

Народны паэт Беларусі памёр 29 сакавіка ў Мінску, на 85-м годзе жыцця.

Каментары12

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца3

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Усе навіны →
Усе навіны

Ці абваліцца рубель? Што чакае эканоміку ў наступным годзе3

У Мінску суд прайшоў на сцэне2

Расія ўдарыла па жылым доме ў Харкаве, загінула 11-гадовае дзіця, 30 параненых

Амерыканец падумвае пераязджаць у Беларусь — прычына арыгінальная7

Мінскаму фатографу пагражае да пяці гадоў калоніі за «фінансаванне экстрэмісцкага фарміравання»

У Харкаве КАБ зноў трапіла ў шматпавярховік ВІДЭА1

«Спісаў яшчэ ніхто зверху не спускаў». Дзейны сілавік расказаў пра заробкі, рэпрэсіі і чысткі ў міліцыі напярэдадні выбараў3

Зяленскі расчараваны, што ЗША выдалі канфідэнцыйную інфармацыю пра просьбу Украінай «Тамагаўкаў»

Затрыманых акцёраў РТБД вызвалілі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца3

У Беларусі ўжо некалькі вечароў праблемы з інтэрнэтам. Расказваем, што адбываецца

Галоўнае
Усе навіны →