Грамадства11

Мінскі гарадскі цэнтр сям'і і дзяцей неўзабаве ўвядзе паслугу «няня на гадзіну»

Мінскі цэнтр сацыяльнага абслугоўвання сям'і і дзяцей неўзабаве ўвядзе паслугу «няня на гадзіну». Пра гэта БелТА паведаміла дырэктарка ўстановы Кацярына Мальцава. Такая магчымасць з'явіцца, калі цэнтр пераедзе ў новы адміністрацыйны будынак па вуліцы Чабатарова (раён станцыі метро «Трактарны завод»). Цэнтр плануе аказваць і іншыя новыя віды паслуг.

Так, у цэнтры абсталююць два дзіцячыя пакоі для малечы 2—4 і 4—6 гадоў. Мамы змогуць пакінуць там дзіця на 1—3 гадзіны, каб схадзіць, напрыклад, у цырульню ці краму. Паслуга будзе платнай. Але жанчыны, якія аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі і наведваюць псіхолага цэнтра, змогуць пакінуць дзіця ў такім пакоі бясплатна.

Акрамя таго, у новым будынку цэнтра адкрыецца аддзяленне дзённага знаходжання для дзяцей-інвалідаў з саматычным захворваннем (анкалагічным) у стане рэмісіі. Для рэабілітацыі дзяцей-інвалідаў у новым будынку цэнтра плануецца праца кабінета эрга-тэрапіі, арт-тэрапіі, а таксама псіхолагі і рэабілітолагі змогуць выкарыстоўваць мноства іншых тэхнік.

Працягнуць працу мама- і тата-школы. Больш магчымасцяў па правядзенні розных мерапрыемстваў з'явіцца і з адкрыццё ўласнай трэнінгавай залы.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць30

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Усе навіны →
Усе навіны

Домрачава расказала, чаму не плануе працаваць трэнерам у Беларусі1

Памерла Мая Кляшторная4

Беларусы пасля паездкі ў Партугалію атрымалі рахунак на 100 тысяч еўра2

У Румыніі кантралявана падарвалі Дунай, каб скіраваць паток вады на АЭС4

Колькі беларусаў атрымалі польскае грамадзянства за апошні час. Лічбы ўражваюць45

Новы мастацкі кіраўнік Купалаўскага тэатра працуе таксама ў Абхазіі2

Зяленскі: Украіна будзе старацца прымусіць РФ скончыць вайну да зімы1

Дрон упаў на пляж пад Геленджыкам, куды ездзіць шмат беларускіх турыстаў — загінулі шэсць чалавек ВІДЭА24

У Беластоку хуліганы прычапіліся да беларускай сям’і і пачалі яе абражаць24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць30

Беларуска ўладкавалася ў кандытарскую краму. Але высветлілася, што за наведванне туалета ёй трэба плаціць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць