Эканоміка1616

Кабякоў: Раздачы пустых грошай больш не будзе 

Раздачы пустых грошай больш не будзе, заявіў прэм'ер-міністр Андрэй Кабякоў, прадстаўляючы 5 красавіка ў парламенце праграму дзейнасці ўрада Беларусі на перыяд да 2020 года.

«Пустыя грошы раздавацца не будуць. Крэдытавацца будуць толькі эфектыўныя праекты, і каб прэтэндаваць на дзяржпадтрымку, неабходна будзе спачатку самым жорсткім чынам аптымізаваць выдаткі», — сказаў прэм'ер.

Ён падкрэсліў, што значныя аб'ёмы дзяржпадтрымкі ў мінулыя гады прывялі да зніжэння эфектыўнасці выдзеленых рэсурсаў. «Мы ўбачылі такую заканамернасць: чым больш грошай выдзяляецца эканоміцы, тым ніжэйшы каэфіцыент манетызацыі», — канстатаваў Кабякоў.

У ліку негатыўных наступстваў масавай выдачы дырэктыўных крэдытаў кіраўнік урада прывёў дэвальвацыю і інфляцыю. Каб пазбегнуць такіх наступстваў, дзяржпадтрымка павінна аказвацца толькі пад эфектыўныя праекты, дадаў Кабякоў.

«Нашы суб'екты гаспадарання павінны эфектыўна функцыянаваць, а не чакаць падтрымкі з боку дзяржавы. А мы прывыклі нічога не мяняць і казаць «дайце грошай». Такога больш не будзе», — падкрэсліў прэм'ер-міністр.

У сувязі з гэтым ён нагадаў, што ўказ № 78 аб мерах па павышэнні эфектыўнасці развіцця сацыяльна-эканамічнага комплексу прадугледжвае скарачэнне прадпрыемствамі сабекошту прадукцыі і паслуг на 25%.

«Калі распрануцца па пояс, як сказаў прэзідэнт, згоняць тлушч, яшчэ і яшчэ раз скароцяць выдаткі, тады і будзе разглядацца пытанне, ці варта аказваць такім прадпрыемствам дзяржпадтрымку», — рэзюмаваў Кабякоў.

Каментары16

Цяпер чытаюць

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях5

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Усе навіны →
Усе навіны

У Варшаве затрымалі 69‑гадовага паляка ў справе нападу на беларуску Марыну Нікандрыну9

Індыя рыхтуецца ўдвая скараціць закупкі расійскай нафты праз пякельныя санкцыі ЗША5

На вайне ва Украіне нечакана азалаціўся і Кыргызстан21

Толькі па адным Смалявіцкім раёне зараз сноўдае 15 мядзведзяў6

«Капейкі заплаціць не могуць». Лукашэнка абурыўся пратэрмінаванымі запазычанасцямі за арэнднае жыллё17

Былы мэр Белгарада загінуў на вайне ва Украіне

«Здзек з жывых істот». Беларусы абураныя ўмовамі для катоў на выставе «Мурфэст» у сталіцы7

Міністр замежных спраў Літвы пракаментаваў магчымую калійную здзелку ЗША з Беларуссю22

У Беларусі закрываецца вялікая сетка крам посуду і тавараў для дома

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях5

У расійскай арміі беларускага наёмніка павесілі на дрэве ўніз галавой і білі палкай па геніталіях

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць