Меркаванні2828

Сяргей Дубавец. Семіцкае аблічча адраджэнца Саўкі

Што забылі сказаць пра Саўку? Што адораны, сьмелы, вясёлы, чулы — сказалі, і гэта было літаральна навідавоку, напісанае ў яго проста на твары. Не сказалі пра выразнае сэміцкае аблічча, што дасталася яму ад бабкі.

Натуральна, не для таго я гэта згадваю, што гэта само сабою нешта значыць. А для таго, каб не забыцца, што яму — аднаму зь дзясяткаў выбітных беларускіх адраджэнцаў свайго пакаленьня — тая роля давалася ня толькі ўздымам душэўным, а літаральна штодзённым пераадоленьнем гэтага бар’еру, які абавязкова ўзьнікае ў нашым дарагім соцыюме на кожным кроку — калі не адкрытым наездам, дык ценем на дне вачэй, што ён, натуральна ж, бачыў і чуў, выказанае і ўголас, і нема. 

Сам памятаю такое яшчэ з майстроўскіх часоў (1980-я): на нацыянальных тусоўках нехта старэйшы ў вышыванцы запраста казаў яму, бліскаючы дзіўным радасным шалам уваччу: ой, а ты што тут робіш, ідзі ты, братка, адсюль, ня псуй карціну… Чаму і ён размаўляе па-беларуску? Ён дыскрэдытуе наш рух!.. І ён — таксама — беларус?..

Заўсёды моцна крыўдна было за яго і проста немагчыма было ўявіць, як тое было яму. Напэўна, дурасьць, але колькі ні сустракаліся са Зьмітром, я нязьменна адчуваў віну перад ім. Нейкую падобную на тую, што ўзьнікала ў мяне школьніка ў краме самаабслугоўваньня — а раптам падумаюць, што я булачку скраў. І не крадзеш булачку, а гэтая дурацкая віна ў табе ўзьнікае сама сабою.

Апрыёры мы ўсе (усе ўвогуле) былі (ды й цяпер) вінаватыя. У краіне, дзе няма прэзумпцыі віны, дзе ўсе аднолькавыя, правільныя — славяне, літвіны, балты, крывічы, беларусы – асабліва сярод адраджэнцаў, Саўка такі быў адзін — з дадатковай віною — як грак сярод вераб’ёў і паўлінаў.

Гісторыю свайго аблічча Зьміцер распавядаў яшчэ ў Майстроўні і пасьля — мне для цыклю перадач «Гісторыя аднаго цуду». Я думаю, праз усё жыцьцё яму даводзілася распавядаць гэтую гісторыю шмат-шмат-шмат разоў. Яшчэ са школы, зь першых урокаў беларускай ці то талеранцыі ці то праўдзівай нянавісьці да чалавека з сэміцкім абліччам.

Для адраджэнца вельмі важныя зьнешнія прыкметы — на якой мове гаворыш, як апранаесься. Але ніхто зь беларускіх адраджэнцаў ніколі ня мусіў, не павінен быў, не вымагалася ад яго бясконца расказваць гісторыю свайго аблічча. Ніхто з гэтых соцень і тысяч людзей, апрача Саўкі. Натуральна, ён разам з усімі радаваўся адкрыцьцям і здабыткам беларушчыны, вывучаў мову так, каб ведаць яе лепш за іншых, але было яшчэ і гэта — пастаяннае выбудоўваньне лініі паводзінаў у адказ на гэты цень уваччу, ня кажучы ўжо пра адкрыты зьдзек, папрокі, недавер.

Думаю, яшчэ са школы ён навучыўся ставіцца да гэтага з іроніяй і пачынаў камунікацыю сходу весела, адкрыта і прыязна. Але толькі ён ведаў, чаго гэта яму каштавала. І толькі мне здавалася, што ён увесь час унутрана быў гатовы да абразы, кпіны, зьдзеку.

Кажуць, рак часьцяком бывае вынікам моцнага стрэсу. І кожнага разу, калі ад раку памірае нехта з маіх сяброў, я вольна ці міжвольна шукаю ў ягоным жыцьці гэтае стрэсавае здарэньне, якое прывяло да непапраўнае страты. Зьмітра гэты стрэс перасьледаваў на працягу ўсяго жыцьця.

Апошні раз я выпадкова спаткаў яго пару тыдняў таму бязьлюднай суботняй раніцай каля Філярмоніі. І мне здалося, што вочы ў яго — поўныя міласэрнасьці. Як у сьвятога.

Каментары28

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць