Грамадства

Лідзія Ярмошына – найлепшы журналіст 2005 году

Сярод пераможцаў таксама старшыня Вышэйшага гаспадарчага суду Віктар Камянкоў, міністар юстыцыі Віктар Галаванаў, міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў, намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур.

Сёньня ў Менску пачала працу спэцыялізаваная выстава «СМІ ў Беларусі», прымеркаваная да міжнароднага Дня свабоды прэсы. Аднак наш карэспандэнт ніводнага недзяржаўнага грамадзка-палітычнага выданьня на выставе не знайшоў.

Сёлетняя выстава «СМІ ў Беларусі» абышлася безь незалежных грамадзка-палітычных выданьняў.

Па пэрымэтры залі, на дзьве траціны занятай подыюмам Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі, прыціснуліся стэнды цэнтральных дзяржаўных газэтаў, а таксама рэгіянальныя рэдакцыі.

У шэрагу недзяржаўных былі заўважаныя пераважна рэклямныя ды забаўляльныя выданьні. Выдавец прыпыненай у сакавіку на загад Міністэрства інфармацыі «БДГ. Деловой газеты» Пётар Марцаў так тлумачыць, чаму незалежная прэса ігнаруецца арганізатарамі падобных выставаў:

(Марцаў:) «Палітыка дзяржавы адносна незалежных СМІ не дазваляе браць удзелу ў такіх дзяржаўных выставах. Раней мы ўдзельнічалі рэгулярна, але цягам апошніх трох гадоў практычна ніводнай газэты, якая мае грамадзка-палітычную арыентаванасьць, на выставах няма. Яны тут чужыя. З тым, што выстава адчынілася ў Міжнародны дзень свабоды прэсы, ніякай фатальнай сувязі ня бачу. Проста нашая дзяржава па-свойму разумее свабоду слова, свабоду друку. І гэта не перашкаджае ёй сьвяткаваць гэты дзень гэтак жа, як і ўсім краінам».

Адказваючы на пытаньне пра пэрспэктывы «БДГ. Деловой газеты», спадар Марцаў заўважыў: пакуль ня вырашанае пытаньне з друкаваньнем і распаўсюдам газэты на тэрыторыі Беларусі, аб аднаўленьні гаварыць не даводзіцца.

У падобнай жа сытуацыі цяпер «Салідарнасць», «Товарищ», «Наша Ніва», шэраг рэгіянальных незалежных газэтаў. Раз-пораз на мяжы спыненьня аказваецца буйнейшая незалежная газэта «Народная Воля». Гаворыць першая намесьніца рэдактара Сьвятлана Калінкіна:

(Калінкіна: ) «Мэта любых выставаў – гэта разьвіцьцё газэты. А ў беларускіх умовах удзел незалежных газэтаў у такіх выставах – гэта проста дэманстрацыя таго, што яны існуюць. Таму гэта проста падзея дзеля «птушачкі», бо ўсе добра ведаюць, якім чынам разьвіваюцца СМІ ў Беларусі, якія ўмовы для гэтага ствараюцца, як яны існуюць. І таму выстава як рэкляма ўвогуле не патрэбная ні дзяржаўным, ні незалежным выданьням. Калі, натуральна, ня браць да ўвагі камэрцыйныя выданьні».

Зьвяртаючыся да ўдзельнікаў выставы «СМІ ў Беларусі» старшыня Нацыянальнай тэлерадыёкампаніі Аляксандар Зімоўскі заявіў, што шанаваць трэба, перадусім, дзяржаўныя СМІ.

(Зімоўскі: ) «Шануйце і любіце нашыя беларускія сродкі масавай інфармацыі, і яны заўсёды адгукнуцца і будуць зьвяртацца да вас з усёй душой. Усё, што робяць беларускія СМІ, усё гэта робіцца для вас. Я вельмі спадзяваўся б, што дзясятая выстава «СМІ ў Беларусі» стала зыходным пунктам для новага адліку юбілею гэтых выставаў, для новага адліку разьвіцьця СМІ ў Рэспубліцы Беларусь».

У часе адкрыцьця выставы адзначаныя найлепшыя публікацыі за 2005 год у галіне праблематыкі дзяржаўнага будаўніцтва. Дыплёмы намінантам конкурсу ўручаў міністар інфармацыі Ўладзімер Русакевіч.

Сярод пераможцаў аказаліся старшыня Вышэйшага гаспадарчага суду Віктар Камянкоў, міністар юстыцыі Віктар Галаванаў, міністар адукацыі Аляксандар Радзькоў, намесьнік міністра эканомікі Андрэй Тур, старшыня Цэнтравыбаркаму Лідзія Ярмошына ды іншыя дзяржаўныя асобы.

Нагадаем, паводле амэрыканскай арганізацыі «Freedom House», Беларусь знаходзіцца на 185-м месцы паводле ступені свабоды СМІ са 194 дзяржаваў сьвету. Побач – Паўночная Карэя, Куба, Лібія. Апроч таго, паводле экспэртаў міжнароднага Камітэту ў абарону журналістаў, Беларусь завяршае сьпіс дзесяці краінаў з самай жорсткай цэнзурай.

Радыё Свабода

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё23

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Усе навіны →
Усе навіны

Ціманоўская распавяла, што ейны бацька пад хатнім арыштам3

Вучоныя назвалі ўзрост, пасля якога мозг пачынае старэць значна хутчэй2

U2 адзначылі 50‑гадовы юбілей у дублінскай школе, у якой выраслі

Затрыманага ў Грузіі беларуса выслалі ў Арменію, дзе яго таксама затрымалі2

Чаму ў Японіі няма сметніц, але на вуліцах усё роўна чыста13

Па студэнцкіх інтэрнатах у Мінску правялі раптоўны рэйд з аўчаркай7

Хакеры атакавалі інфармацыйную сістэму МУС Літвы, у якой захоўваліся звесткі пра іншаземцаў2

Сабаленка памералася брыльянтавымі пярсцёнкамі з жонкай Крышціяну Раналду13

На рэндарах — адно, у рэальнасці — іншае. Жыхары мінскага «Паўночнага берага» збянтэжаныя выглядам свайго двара16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё23

Мінчанка Ангеліна, якая прасіла ў Лукашэнкі кватэру за тройню, атрымала жыллё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць