Эканоміка1717

Сямашка: Да канца года беларуская прамысловасць павінна выйсці з рэцэсіі

Да канца года беларуская прамысловасць павінна выйсці з рэцэсіі, заявіў сёння намеснік прэм'ер-міністра Уладзімір Сямашка ў час пленарнага пасяджэння Беларускага прамысловага форуму.

«Наша прамысловасць доўгі час паказвала добрыя вынікі, але апошнія тры гады пачала «збоіць». У першым трыместры мы ідзём з тэмпам 95,7 працэнта. Але трэба адзначыць, што пры гэтым ад месяца да месяца прамысловасць прыбаўляе па 1,5 працэнта. Таму ёсць надзея, што на заданне гэтага года мы выйдзем, а значыць, і выйдзем з рэцэсіі», - падкрэсліў Уладзімір Сямашка.

Гаворачы аб прычынах спаду ў прамысловасці, віцэ-прэм'ер адзначыў, што на гэта не маглі не паўплываць знешнія фактары. «Беларусь - краіна з адкрытай эканомікай і не можа не залежаць ад знешніх фактараў. Пры гэтым ёсць і суб'ектыўныя фактары, сярод якіх недапрацоўка саміх прадпрыемстваў», - канстатаваў Уладзімір Сямашка.

Каментары17

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць