Свет11

У Бразіліі сарвалі імпічмент прэзідэнту Дылме Русеф

Спікер ніжняй палаты парламенты Бразіліі Валдзір Маранья адмяніў вынікі галасавання па імпічменту прэзідэнту краіны Дылме Русеф.

Дылма Русеф

Сваё рашэнне Маранья патлумачыў тым, што галасаванне 17 красавіка было праведзена з працэсуальнымі парушэннямі. Паводле яго, дэпутаты не павінны былі да галасавання заяўляць пра сваё рашэнне, а лідэры партый — раіць дэпутатам, як лепш прагаласаваць.

Ён заявіў, што можа быць праведзена яшчэ адно галасаванне.

У красавіку бразільскі парламент падтрымаў імпічмент Русеф: за гэта рашэнне прагаласавала дзве траціны дэпутатаў, што з'яўляецца неабходнай умовай для адстаўкі.

У сераду павінна было прайсці агульнае галасаванне сената па гэтым пытанні. Рашэнне спікера фактычна адмяняе гэта галасаванне.

Пакуль не ясна, ці можа вярхоўны суд краіны адмяніць рашэнне спікера.

Маранья выступаў супраць імпічменту Русеф. Пры гэтым Прагрэсіўная партыя, у якую ён уваходзіў, падтрымала адстаўку прэзідэнта.

Палітычны крызіс у Бразіліі доўжыцца ўжо некалькі месяцаў. Русеф абвінавачваюць ва ўтойванні інфармацыі пра дэфіцыт бюджэту напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2014 года. Сама Русеф заяўляе, што яна не вінаватая, а сваіх супернікаў абвінавачвае ў палітычным махлярстве.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне14

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Усе навіны →
Усе навіны

«Робіцца гэта за грошы расіян». «Белпол» расказаў, як Беларусь рыхтуецца да вайны33

У Мінску роўпджампер упаў з вышыні праз памылку пры мацаванні страхоўкі

Пасля здзелкі Трампа з Пуціным ЕС пачаў рыхтаваць новыя санкцыі супраць расійскай нафты1

У Эстоніі судзяць беларускага мянялу — за тры месяцы праз яго пракруцілі 861 тысячу еўра

Сусветная эканоміка ўсё больш падобная да літары К. Дзе на ёй знаходзіцца Беларусь?2

Гамельчука судзілі за вялікі хабар. Самае цікавае, як ён яго патраціў1

У Мінску з машыны выпалі тры скрынкі цукерак1

Сібіга: Менш чым за два гады Украіна прайшла шлях ад «у вас няма карт» да «не гуляйце сваімі картамі»4

Лукашэнка запатрабаваў ад міністра абароны вызначыць умацаваныя раёны, якія будуць занятыя на працягу сутак13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне14

Яму выбілі чатыры зубы, а пасля выкінулі з краіны. Цяпер былога палітвязня арыштавалі ў Латвіі з шасцю мігрантамі ў машыне

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць