Кіроўцу гарадскога аўтобуса затрымалі з 2,6 праміле алкаголю ў крыві і 30 пасажырамі ў салоне
24 мая інспектары ў Брэсце спынілі гарадскі аўтобус — МАЗ- «гармонік», — якім кіраваў п'яны вадзіцель. Агляд паказаў 2,6 праміле.
У 00.15 у ДАІ паступіла паведамленне, што па вуліцы Дуброўскай едзе аўтобус з п'яным кіроўцам за рулём. Праз пяць хвілін паблізу дома № 5 інспектары яго спынілі. На той момант у салоне знаходзілася каля 30 пасажыраў.
Фізічны стан 51-гадовага кіроўцы сапраўды выклікала падазрэнні. Агляд паказаў 2,6 праміле. У дачыненні да парушальніка склалі пратаколы за п'янае кіраванне і адсутнасць пры сабе дакументаў, аўтобус дастаўлены на штрафстаянку, паведамілі ў ДАІ рэгіёна.
У аўтобусным парку № 1 Брэста пацвердзілі інфармацыю аб затрыманні п'янага кіроўцы. Як паведаміў намеснік дырэктара па ідэалагічнай і кадрава-прававой рабоце Ігар Парфянюк, гэтага супрацоўніка звольняць.
Каментары