Эканоміка

Дварковіч: Прагрэсу па пытанні зніжэння цаны на газ для Беларусі няма

tass.ru

Віцэ-прэм'ер Расіі Аркадзь Дварковіч сустрэўся 30 мая з беларускім калегам Уладзімірам Сямашкам. На сустрэчы абмяркоўвалася магчымасць зніжэння для Беларусі цаны на прыродны газ, а таксама сітуацыя вакол запазычанасці за пастаўленыя рэсурсы.

«Праводзілі (сустрэчу з віцэ-прэм`ерам Беларусі Уладзімірам Сямашкам), прагрэсу няма», — паведаміў Дварковіч па выніках сустрэчы.

Нагадаем, правядзенне чарговага раўнда перамоваў па газавым пытанні на ўзроўні намеснікаў прэм`ер-міністраў анансаваў 28 мая міністр энергетыкі РФ Аляксандр Новак.

Раней Новак заяўляў, што цяперашняя цана паставак расійскага газу для Беларусі складае 132 долары за тысячу кубаметраў.

Паводле дадзеных расійскага Мінэнерга, доўг Беларусі перад «Газпромам» склаў больш за 125 млн. долараў за першыя чатыры месяцы 2016 года. У сваю чаргу міністр энергетыкі Беларусі Уладзімір Патупчык і віцэ-прэм`ер Уладзімір Сямашка адмаўлялі наяўнасць доўгу. Патупчык адзначаў, што Беларусь лічыць справядлівай цану на расійскі газ, які пастаўляецца ў рэспубліку, 73 долары за тысячу кубаметраў. Ён таксама падкрэсліваў, што беларускі бок «гаворыць не пра скідку, а пра рыначныя роўнадаходныя цэны» на газ.

У ААТ «Газпром трансгаз Беларусь» у пачатку мая паведамілі аб падачы іску ў міжнародны арбітражны суд пры Беларускай гандлёва-прамысловай палаце ў дачыненні да беларускіх газазабеспячальных арганізацый «у сувязі з наяўнасцю запазычанасці з боку газазабеспячальных арганізацый па аплаце пастаўленага прыроднага газу».

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»40

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Усе навіны →
Усе навіны

Карова Вераніка навучылася часаць спіну швабрай5

Кляймо «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага выпаліў адзін з хірургаў у данецкай бальніцы18

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

Уіткаф абяцае Украіне пасля вайны эканамічны цуд5

Для аховы Мазырскага НПЗ паставілі расійскі ЗРК «Тор»23

У Беларусі абмежавалі для ўсіх мабільны інтэрнэт. 30 гігабайтаў на месяц на максімальнай хуткасці, а пасля абмежаванні17

Чым небяспечны папулярны флэшмоб, які завірусіўся ў сацсетках4

З Санкт-Пецярбурга запусцяць аўтобус у гарадскі пасёлак на мяжы Віцебскай і Мінскай абласцей3

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»40

Зяленскі ў Давосе: Калі б Еўропа дапамагла беларускаму народу ў 2020-м, то ў Беларусі сёння не было б «Арэшніка»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць