Эканоміка

Беларусь павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты

Беларусь 1 чэрвеня павысіла экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты, якія вывозяцца за межы мытнай тэрыторыі Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС). Такое рашэнне прынята пастановай Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 30 мая № 418.

Стаўка экспартнай пошліны на сырую нафту павышана з 66 да 80,6 долара за тону. Пошліна на прамагонны бензін павялічылася з 46,8 да 57,2, на таварныя бензіны — з 40,2 да 49,1 долара за тону.

Пошліна на лёгкія, сярэднія дыстыляты складае 32,2 долара за тону (раней — 26,4). Такая ж пошліна ўстаноўлена на дызельнае паліва, бензол, талуол, ксілол, змазачныя і іншыя маслы.

Папярэдні раз стаўкі вывазных мытных пошлін на сырую нафту і асобныя катэгорыі тавараў, выпрацаваных з нафты, былі павышаныя 1 мая.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне мабілізавалі хасіда, які прыехаў з Ізраіля ва Умань на святкаванне яўрэйскага Новага года8

ЗША афіцыйна запрасілі Пуціна прыехаць на саміт G20 у Маямі10

У Шатландыі сям'я знайшла сваю котку праз шэсць гадоў пасля таго, як яна згубілася1

Сустрэчу Рыжанкова з Сікорскім папрасіў Мінск. Што каманда Ціханоўскай абмяркоўвала з палякамі да і пасля яе23

Упаў з лесвіцы і разбіўся насмерць расійскі тэлевядучы Сяргей Саседаў29

«Настойліва рэкамендавалі» не хаваць яе на радзіме». Муж Святланы Курс расказаў новыя падрабязнасці пра яе пахаванне 8

Вялікабрытанія пераглядзіць пагадненне з Маўрыкіем аб перадачы архіпелага Чагас3

У ААН 50 краін і ЕС заклікалі Расію да прыпынення агню. ЗША не далучыліся, Расія адмахнулася29

Заснаваны беларусамі стартап купіў музычную платформу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў2

Памілаваныя 15 чалавек, сярод якіх 13 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць