Большасць кібератак здзяйсняецца з дапамогай шкоднаснага праграмнага забеспячэння з Кітая, Лацінскай Амерыкі і Расіі, заявіў гендырэктар «Лабараторыі Касперскага» на канферэнцыі Startup Village у падмаскоўным Сколкаве.
Па словах Яўгена Касперскага, кіберзлачынцы з Расіі лічацца самымі небяспечнымі ў свеце.
«Колькасць унікальных нападаў, якія мы ловім ў сеціве, перавышае 300 тысяч у дзень», — прыводзіць яго словы ТАСС. Паводле інфармацыі Касперскага, у 2014 годзе былі заатакаваныя прыкладна 57% карыстальнікаў сеціва, у 2015 годзе — ужо 62%.
«Маючы прыклады крымінальных нападаў на прамысловыя аб'екты, маючы хакераў, якія могуць ствараць вельмі складаныя атакі, мы атрымліваем кібертэрарызм — атаку на крытычную інфраструктуру. На самай справе, камп'ютарныя праграмы кіруюць усім, пачынаючы ад электрычнасці, транспарту, медыцыны… На жаль, усе гэтыя сістэмы ўразлівыя», — сказаў ён.
-
Назад да ручкі і забарона на смартфоны: універсітэты вымушаныя змяняць фармат заняткаў і кантрольных, інакш ШІ не дае ні вучыць, ні праверыць
-
Google запусціла Gemini 3.5 Transcribe для расшыфроўкі мовы. У спісе ёсць і беларуская
-
Цім Кук развітаўся з пасадай генеральнага дырэктара Apple пасля 15 гадоў кіраўніцтва
Цяпер чытаюць
Яе не хацелі браць у музычную школу, а ў 14 яна сыграла ў Карнегі-холе ў Нью-Ёрку. Беларуская скрыпачка — пра жыццё ў Лондоне, заробкі і чым скрыпка Страдывары за 14 мільёнаў еўра адрозніваецца ад звычайнай
Каментары