Свет11

Суд Еўрасаюза забараніў саджаць у турму нелегальных мігрантаў

Улады еўрапейскіх краін не павінны адпраўляць у турму мігрантаў толькі за тое, што яны незаконна заехалі ў краіну, пастанавіў Cуд Еўрасаюза ў Люксембургу.

У рашэнні гаворыцца, што замест гэтага нелегальных мігрантаў трэба адправіць назад у дзяржаву, з якой яны прыехалі.

«Дырэктыва аб вяртанні не дазваляе змяшчаць у турму грамадзяніна краіны, якая не ўваходзіць у ЕС, які да гэтага не падпадаў пад працэдуру выправаджэння, толькі за тое, што ён ці яна трапіў(ла) на тэрыторыю сябра Саюза незаконна, праз унутраную мяжу шэнгенскай зоны», — гаворыцца ў рашэнні люксембургскага суда.

У рашэнні гаворыцца, што аналагічнае правіла дзейнічае, калі мігранта затрымалі, калі ён пакідаў шэнгенскую зону. Пастанова суда не закране Брытанію і Ірландыю, якія не ўваходзяць у шэнгенскую зону, а таксама Данію, якая абараніла права не выконваць рашэнні Суда Еўрасаюза.

Рашэнне было прынята на падставе прэцэдэнту з афрыканскай мігранткай, якую французская паліцыя затрымала за выкарыстанне фальшывых бельгійскіх дакументаў каля тунэлю пад Ла-Маншам і ўзяла пад варту, абвінаваціўшы ў незаконным уездзе ў краіну.

Селіна Афум аспрэчыла гэтае рашэнне на падставе дырэктывы ЕС, якая дае нелегальнаму мігранту 30 дзён на тое, каб добраахвотна пакінуць краіну. У дырэктыве гаворыцца, што выправаджэнне не павінна адбывацца «з ужываннем празмернай сілы», а таксама падвяргаць жыццё мігранта небяспецы.

Французскі касацыйны суд адправіў скаргу Афум на разгляд у Суд Еўрасаюза, які з'яўляецца вярхоўным судовым органам ЕС.

У пастанове Cуда Еўрасаюза таксама агаворваецца некалькі важных умоў.

У ім гаворыцца, што мігранты могуць быць затрыманыя на тэрмін да 18 месяцаў, калі маецца «рызыка парушэння рашэння аб высылцы з краіны», што можна інтэрпрэтаваць як імавернасць таго, што затрыманы схаваецца ад правасуддзя.

Затрыманне таксама дазваляецца ў выпадку, калі чалавеку быў выдадзены ордар аб выдварэнні, але ён адмовіўся яго выконваць, або ў выпадку, калі чалавека ўжо дэпартавалі, а ён паспрабаваў зноў незаконна пранікнуць у краіну.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці6

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Усе навіны →
Усе навіны

На Нарачы перакуліўся катамаран1

УСУ знішчылі пазіцыю комплексу СПА С-400 побач з палацам Пуціна1

Сталі вядомыя імёны зніклых у гарах Кыргызстана альпіністаў. Двое з іх беларусы3

У Варшаве прайшоў традыцыйны Жаночы сняданак са Святланай Ціханоўскай ФОТЫ29

Супрацоўнікі міліцыі, якія трапілі ў ДТЗ у Кобрыне, шпіталізаваныя4

Сын Джо Байдэна расказаў пра пагаршэнне стану бацькі, які хварэе на рак1

Больш за 100 тысяч фактаў пераследу: «Вясна» апублікавала сумную статыстыку шасці гадоў рэпрэсій11

Святлана Шаціліна больш не ўзначальвае Місію дэмакратычных сіл Беларусі ва Украіне9

У гарах Кыргызстана знайшлі пусты намёт зніклых альпіністаў, сярод якіх двое беларусаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці6

Удава Мікіты Мелказёрава ўпершыню публічна расказала пра ноч яго смерці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць