Эканоміка11

Прадпрымальнікі праводзяць у Мінску чарговы форум

Прыблізна 100 прадстаўнікоў з Мінска і рэгіёнаў удзельнічаюць у чарговым форуме прадпрымальнікаў, які праходзіць 13 чэрвеня ў Мінску. Форум традыцыйна арганізаваны рэспубліканскім грамадскім аб'яднаннем «Перспектыва».

Фота Дзмітрыя Наважылава, БелаПАН

Месцам збору прадпрымальнікаў стаў Дом Масквы, бо адміністрацыя гасцініцы «Беларусь», дзе раней праводзіліся такія форумы, адмовілася выдзеліць арганізатарам сваю актавую залу.

Тэма форуму — «Прадпрымальнікі і ўлада: адкрыты дыялог па ўмацаванні і развіцці даверу». З мэтай пачуць індывідуальных прадпрымальнікаў (ІП) і выказаць сваю пазіцыю на сустрэчу прыйшлі дырэктар дэпартамента прадпрымальніцтва Міністэрства эканомікі Пётр Арушаньянц, кансультант дэпартамента па прадпрымальніцтве Мінэканомікі Валерый Хомчанка, намеснік начальніка ўпраўлення арганізацыі гандлю і паслуг Міністэрства гандлю Андрэй Мяшкоў, а таксама намеснік старшыні камітэта эканомікі, начальнік упраўлення прадпрымальніцтва Мінгарвыканкама Аляксандр Каліноўскі.

Як адзначыў, адкрываючы форум, старшыня «Перспектывы» Анатоль Шумчанка, «сітуацыя ў прадпрымальніцкім асяроддзі застаецца ранейшай», праблемы ІП «не вырашаныя, а закансерваваныя». «Недастаткова зроблена ў гэтым напрамку ў межах рабочых груп і іншых пляцовак, мала зроблена, каб зняць напружанасць у прадпрымальніцкім асяроддзі — яна застаецца і ў любы момант можа ўспыхнуць», — сказаў Шумчанка.

На яго думку, рабочая група па пытаннях прадпрымальніцтва, якая была створаная ў Мінэканомікі пасля аднаго з форумаў і працавала вясной гэтага года, «мела на мэце выйграць час, каб збіць пратэстны настрой у прадпрымальніцкім асяроддзі і вымусіць ІП выйсці на працу». «Больш прадпрымальнікі такога не дапусцяць», — заявіў Шумчанка.

«Сёння мы хочам пачуць ацэнку прадпрымальнікаў і ўладаў, умацаваць давер паміж імі, — сказаў старшыня прадпрымальніцкага аб'яднання. — Калі ў нас не будзе даверу, то будзе вуліца і Плошча. «Перспектыва» менш за ўсё гэтага хоча, таму што мы створаныя для бізнесу, узбагачэння сябе і краіны, а не для пратэсту. Паўмеры нас не задавальняюць, прадпрымальнікі хочуць працаваць у нармальным прававым полі, а не бегаць па судах».

Шумчанка паведаміў, што наступны форум прадпрымальнікаў пройдзе 28 жніўня або 5 верасня, незадоўга да парламенцкіх выбараў, прызначаных на 11 верасня.

Нагадаем, з пачатку 2016 года ў Беларусі дзейнічае ўказ прэзідэнта № 222 аб прадпрымальніцкай дзейнасці. Указ фактычна паралізаваў працу ІП, якія гандлююць прадукцыяй лёгкай прамысловасці, бо цяпер яны могуць гандляваць толькі тымі таварамі, увезенымі з краін Мытнага саюза, на якія ў іх ёсць суправаджальныя дакументы. Атрыманне такіх дакументаў вельмі складаны працэс з-за пазіцыі расійскіх партнёраў. Тым не менш да канца сакавіка большасць ІП вымушаныя былі аднавіць працу, нягледзячы на рызыку быць аштрафаванымі і пазбаўленымі тавару.

Каментары1

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Усе навіны →
Усе навіны

«Выбягала з пад'езда ў піжаме і з гадавалай малой у пледзе». Пацярпелая падчас выбуху ў гомельскім доме расказала, як гэта было

Вызваленым палітвязням патрабуецца рэчавая дапамога. Вось што трэба і куды перадаваць4

Экс-палітвязень расказаў, што адбывалася ў 2020‑м на «Гродна Азоце» і як яго ў калоніі даводзілі да суіцыду3

У Лунінцы неба асвяцілі загадкавыя светлавыя слупы ФОТАФАКТ

«Мы цалкам разумеем, якая там дзяржава». Літоўскія перавозчыкі не збіраюцца падаваць пазовы ў беларускія суды праз затрыманыя фуры4

Перад аперацыяй захопу Мадура Ватыкан прасіў пра ягоную эвакуацыю ў Расію17

У Беларусі забаранілі антыперспірант Rexona1

У Мадрыдзе закрылі кітайскі рэстаран, у якім пад выглядам качак людзей кармілі галубамі3

Трамп вырашыў захопліваць расійскія танкеры, бо Пуцін яго «стаміў»16

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна2

Трамп пагражае Кубе: Заключыце здзелку, пакуль не позна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць