Свет

Цэны на золата перавысілі 4600 даляраў за унцыю

Сусветныя цэны на золата ўпершыню ў гісторыі пераадолелі адзнаку ў 4600 даляраў за унцыю. Гэты рост быў справакаваны ціскам на ФРС ЗША і абвастрэннем сітуацыі вакол Ірана.

Ілюстрацыйнае фота Osaka / Wayne Studio / Getty Images

У панядзелак сусветныя цэны на золата ўпершыню ў гісторыі пераадолелі псіхалагічную адзнаку ў 4600 даляраў за унцыю.

Імклівы рост кошту каштоўных металаў выкліканы ціскам на Федэральную рэзервовую сістэму ЗША і абвастрэннем сітуацыі на Блізкім Усходзе, паведамляе Reuters.

Асноўным драйверам росту цаны стала заява кіраўніка Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША Джэрама Паўэла пра атрыманне позваў ад Міністэрства юстыцыі.

Расследаванне, якое звязваюць з асабістым канфліктам паміж Паўэлам і прэзідэнтам Дональдам Трампам адносна працэнтных ставак, выклікала паніку на фінансавых рынках.

На фоне гэтых навін ф’ючарсы на акцыі ЗША пайшлі ўніз, даўшы «зялёнае святло» для далейшага росту кошту банкаўскіх металаў.

Дадатковым фактарам росту цэн сталі падзеі ў Іране, дзе колькасць ахвяр падчас пратэстаў перавысіла 500 чалавек. Тэгеран афіцыйна прыгразіў атакамі на вайсковыя базы ЗША ў адказ на заявы Дональда Трампа пра гатоўнасць умяшацца ў канфлікт на баку паўстанцаў.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп высунуў спецпасланніка па Беларусі Джона Коўла на пасаду прадстаўніка па справах закладнікаў6

Рэпер Пі Дзідзі купіў сабе раскошнае жыццё ў турме: прыслуга з вязняў, каньяк ад аховы і прагляд фільмаў пра ўласнае падзенне1

Памёр псіхатэрапеўт Ігар Длужнеўскі4

Беларускую навукоўку пакаралі на Тайвані за п'яную язду на скутары па тратуары8

Арына Сабаленка нечакана прайграла ў Пекіне 34‑й ракетцы свету8

Маладая настаўніца звольнілася са школы і з’ехала ў Батумі. Але завуч усё роўна напісала на яе заяву ў міліцыю за эфіры ў тыктоку15

У расіяніна скралі навушнікі ў цягніку Мінск-Масква — цяпер яны ўсплылі ў Баранавічах5

Кнігавыдавец Зміцер Колас расказаў, як атрымаў французскія ордэны за літарутуру і як лёс звёў яго з Дубаўцом3

Што цяпер адбываецца ў Іркуцкай вобласці, дзе лабарантка навуковага інстытута памерла ад чумы?5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Сталініста-ябацьку з Гомеля затрымалі пасля таго, як ён запрасіў Лукашэнку на гвалтоўнае закрыццё свайго трэцяга кафэ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць