Грамадства

Да 2020 года ў Мінску плануюць перападрыхтаваць усіх участковых тэрапеўтаў на дактароў агульнай практыкі

Да 2020 года плануецца перападрыхтаваць усіх сталічных участковых дактароў-тэрапеўтаў на дактароў агульнай практыкі, паведаміла начальнік аддзела першаснай медыка-санітарнай дапамогі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Людміла Лугавец 15 чэрвеня на прэс-канферэнцыі.

Усяго ў сталіцы працуюць крыху больш за 600 участковых тэрапеўтаў. Перакваліфікацыю прайшлі больш за 70 чалавек.

«Фактычна мы вяртаемся да cямашкаўскай мадэлі медыцыны, калі лекар займаўся толькі тым, што лячыў пацыентаў, а не працаваў рэгістратарам», — сказала Лугавец.

Паводле яе слоў, з мінулага года пачаліся трэнінгі для тэрапеўтаў, і на сёння па эндакрыналогіі і неўралогіі ўжо адладжаная трохступеньчатая сістэма аказання медыцынскай дапамогі. Тэрапеўтам перадалі пацыентаў з цукровым дыябетам II тыпу, і таму змянілі свае функцыі ў паліклініках дактары-эндакрынолагі. У іх стала больш часу на кансультатыўную працу са складанымі пацыентамі, з вялікай групай дыспансерных пацыентаў, а гэта прыблізна 2,5 тыс. чалавек. Таксама ідзе праца па разгрузцы дактароў-неўролагаў, каб яны перайшлі на працу ў асноўным са складанымі пацыентамі.

Лугавец паведаміла, што месячны курс перападрыхтоўкі на дактароў агульнай практыкі зараз праходзяць 48 тэрапеўтаў.

«Сёлета мы таксама праводзілі навучальныя трэнінгі для ўчастковых дактароў-тэрапеўтаў ва ўсіх паліклініках па оталарынгалогіі і неўралогіі, па сумежных дысцыплінах тэрапеўтычнага профілю, — адзначыла яна. — Падрыхтоўка ідзе пастаянна. Сёння мы ідзем па такім шляху, каб у кожнага пацыента быў свой доктар, які ведае ўсе яго праблемы».

Пакуль у прамым доступе застаюцца дактары хірургічнага профілю, траўматолагі, афтальмолагі, гінеколагі.

Упершыню ў сталіцы з'явілася аддзяленне агульнай лекарскай практыкі пры 26-й гарадской паліклініцы, да канца года адкрыецца такое аддзяленне ў філіяле 14-й цэнтральнай раённай паліклініцы па вуліцы Карвата. Невялікае аддзяленне запрацуе таксама ў пасёлку Сокал, які адносіцца да 3-й цэнтральнай раённай паліклінікі Кастрычніцкага раёна сталіцы, у Соснах (36-я паліклініка).

Каментары

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Усе навіны →
Усе навіны

У Германіі ўшчэнт п'яны малады беларус-бяспраўнік збіў матацыкліста і ўцёк5

Пуцін змяніў «план перамогі»: замест прарыву на фронце — вайна гарадоў35

Пілот Flydubai хацеў разбіць самалёт аб тэрмінал аэрапорта ў Тэль-Авіве2

У Расіі магчымая ўспышка чумы. Нават Белы дом сочыць за сітуацыяй18

Беларусь адправіла партыю калію ў ЗША11

Маладую маці з Пінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмізму»4

У вадаёмах Беларусі распаўсюджваюцца медузы

Хто з беларускіх бізнэсаў увайшоў у топ-501 найбуйнейшых кампаній Латвіі1

Як на ўскраіне Мінска будуецца квартал панэльных таўнхаусаў ФОТЫ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?6

Падпалкоўніка з факультэта вайсковай разведкі судзяць за «здраду дзяржаве» па справе, якая выглядае палітычнай. Што пра яго вядома?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць