Спорт3030

Зборная Расіі з трэскам вылятае з Еўра-2016

Расія – Уэльс – 0:3.

Гарэт Бэйл (у чырвоным) і Дзяніс Глушакоў. Фота uefa.com.

У гэтай гульні зборнай Расіі патрэбна была толькі перамога. У выпадку нічыі наша суседка вылятала б з Еўра.

Аднак Расіі да нічыі ў гэты вечар было вельмі-вельмі далёка. Ужо на 11-ай хвіліне фарбаваны бландзін з «Арсенала» Аарон Рэмзі выскачыў адзін на адзін з Ігарам Акінфеевым і адкрыў лік.

Аарон Рэмзі. Фота uefa.com.

Амаль адразу Расія атрымала і другую поўху, на 20-ай хвіліне адзначыўся Тэйлар.

Не толькі лік на табло, але і сама гульня зборнай Расіі была жахлівай. Першы тайм па ўдарах у створ варот скончыўся з лікам 8:2 на карысць Уэльса. Расію ратаваў толькі Акінфееў.

У другім тайме трэнер расіян Леанід Слуцкі памяняў Васіля Беразуцкага на Аляксея Беразуцкага, у гэты вечар братам спаўнялася 34 гады, аднак такія меры нічым не дапамаглі.

Гульня абсалютна не змяніла свой рысунак. Расіяне лічаныя разы турбавалі ўладанні Уэйна Хэнэсі.

А вось валійцы маглі зрабіць лік непрыстойна буйным. Аднак у другім тайме адзначыўся толькі Гарэт Бэйл, тым самым ён выйшаў у найлепшыя бамбардзіры Еўра, — 0:3.

На Радзіме цяпер зборную Расіі чакае недзіцячы разбор палётаў, а таксама крытыка ад спецыялістаў і звычайных заўзятараў. Еўра-2016 Расія скончыла з 1 пунктам (нічыёй з Англіяй, а таксама паразамі ад Славакіі і Уэльса).

У другім матчы групы Славакія і Англія падзялілі пункты – 0:0.

Становішча ў групе B: Уэльс – 6 пунктаў, Англія – 5, Славакія – 4, Расія – 1.

Славакам амаль дакладна павінна хапіць 4 пунктаў для выхаду ў стадыю плэй-оф.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт15

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску гатовыя плаціць шэф-кухару 16,5 тысячы рублёў

Бацьку Меган Маркл абвінавацілі ў сэксуальным гвалце над дзецьмі. Яна не стала маўчаць2

У Ізраілі мяняецца цэнтр цяжару. Выхадцы з арабскіх краін пераважаюць над выхадцамі з Еўропы — гэта можа адбіцца і на палітыцы2

Зяленскі: Трохбаковая сустрэча Украіны, ЗША і Расіі мае адбыцца ў пачатку лістапада

Прышчэпкі ад грыпу можна зрабіць ужо амаль месяц, але вакцыны пакуль толькі расійскія1

Закрылі яшчэ адзін збор амаль на 2 мільёны даляраў для хворага дзіцяці1

У Беларусі стварылі мясную катлету, максімальна набліжаную да рыбы3

Жыхарка Данецка заехала праз Беларусь ва Украіну, каб памяняць пашпарт і паехаць жыць у Еўропу. Аказалася, перад тым яна ваявала за Расію7

У Гомелі жанчына ледзь выжыла, павячэраўшы бледнымі паганкамі. Google запэўніў яе, што гэта сыраежкі17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт15

Беларускім гінеколагам раздалі новую метадычку, як размаўляць з цяжарнымі, якія думаюць пра аборт

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць