Здарэнні22

Гімназіст, якога падазраюць у нападзе на настаўніцу, цяпер у Навінках

Не выключана, што ў набліжэйшы час 15-гадоваму падлетку выставяць абвінавачванне.

— Расследаванне справы працягваецца, у нас ужо ёсць канкрэтныя вынікі. Мы атрымалі заключэнне геномнай экспертызы, у адпаведнасці з якой уся кроў на вопратцы, на заплечніку затрыманай асобы, належыць менавіта пацярпелай, — заявіў учора старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч. — Гэта дае нам падставы лічыць яго падазраваным па справе. Хутчэй за ўсё, мы менавіта яму выставім абвінавачванне ў здзяйсненні нападу на настаўніцу гімназіі.

15-гадовы падлетак Д. сталічнай гімназіі №74 быў затрыманы 23 мая. У тую раніцу вучні 9 класа павінны былі здаць верш па рускай літаратуры. Паводле папярэдняй інфармацыі, Д. зайшоў у кабінет і напаў на настаўніцу з нажом, жанчыну даставілі ў рэанімацыю. Пасля гэтай гісторыі некаторыя бацькі, чые дзеці вучацца гімназіі №74, распавялі: што ў шматлікіх вучняў былі напружаныя адносіны з настаўнікам, яны нават хадзілі да дырэктара, але пытанне не вырашалася.

- На мінулым тыдні настаўніцу выпісалі з бальніцы, але на працу яна яшчэ не выйшла. Магчыма, узяла адпачынак, — распавядае kp.by маці вучаніцы 9-га класа, у якім вучыцца Д. — Зараз мы рыхтуем калектыўны ліст ва ўпраўленне адукацыі адміністрацыі Кастрычніцкага раёна [у абарону вучня], нас так ніхто і не пачуў.

Мабыць, таму, некаторыя дзеці забралі дакументы і сышлі з гімназіі: нехта ў іншую школу, хтосьці вырашыў паступаць у ліцэй.

Асабіста я таксама ўгаворваю сваю дачку забраць дакументы і перайсці ў іншую ўстанову адукацыі. Я ведаю, што цяпер Д. ужо больш за два тыдні знаходзіцца ў Навінках, вельмі хутка псіхіятрычная экспэртыза павінна завяршыцца.

Заведзена крымінальная справа адразу па двух артыкулах: ч.1 арт.14, ч.2 арт.139 «Замах на забойства».

Каментары2

Цяпер чытаюць

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро9

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Усе навіны →
Усе навіны

Беларускі рыбак паказаў, як злавіў рыбіну памерам з дзесяцігадовае дзіця ВІДЭА6

Ці чыстае паветра ў беларускіх гарадах? 

Пентагон здабыў таямнічую прыладу з расійскімі кампанентамі. Ёй маглі апраменьваць амерыканскіх дыпламатаў

Трамп заклікаў іранцаў захопліваць дзяржаўныя будынкі. «Дапамога ўжо блізкая!»35

Бяляцкі заклікаў свет умяшацца ў сітуацыю ў Іране11

Цікавыя дэталі пра фінал серыяла «Вельмі дзіўныя справы»2

У Расіі коміка Аляксандра Гудкова аштрафавалі за пародыю на песню Шамана «Я — вузкі»2

У Бабруйскім раёне казуля нечакана выйшла да людзей ФОТАФАКТ

Чаму зніклых людзей шукаюць так доўга пры вялікай колькасці камер відэаназірання па ўсёй краіне?6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро9

Адвакат Дзмітрый Лепрэтар расказаў пра белыя плямы ў справе аб тэракце ў метро

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць