«Расійскія пагранічнікі правяраюць на мяжы з Беларуссю. А ў беларускі бок едзь хто хочаш, вязі што хочаш»
Піша Антон Астаповіч.

Каб не пакідаць на мяжы людзей, якія забыліся пашпарты, замест паездкі ў Смаленск нам давялося развярнуць аўтобус і праехацца па Аршаншчыне. Я не крыўдую на расійскіх памежнікаў, яны выконвалі абавязак. Я не крыўдую на людзей, што не ўзялі пашпартоў — хоць гэта і дурасць без дакументаў у іншую краіну ехаць.
Мне цікава ў гэтай сітуацыі яшчэ адно. Нягледзячы на ўсялякія там саюзы і г.д. Расія дбае пра сваю бяспеку. А Беларусь? І тут пытанне. Чаму на ўездах у Беларусь з боку Расіі прахадны двор? Чаму ўсе едуць бескантрольна? Розныя там наркадылеры са спайсамі, Залдастанавы і іншая шваль.
Едзь хто хоча, вязі што хочаш. Нібыта ў нас не дзяржава, а карчма заезная. Каму не лянота, шыбуйце да нас. Беларусь кліча, Беларусь чакае.
Па-мойму, даўно пара ўжо раздзецца ды ўвесці на мяжы нармальны пашпартны кантроль, як расіяне зрабілі.
-
Рэжым Лукашэнкі часова стане менш агрэсіўным да суседзяў, але стратэгічна будзе імкнуцца да авалодання атамнай зброяй
-
«Знайшлі крайняга», а «паставяць салдафона якога-небудзь». У сацсетках адрэагавалі на звальненне кіраўніка «Мінсктранса»
-
Цыганкоў: Не падазраваў, што Бабарыка з'яўляецца прыхільнікам сацыялізму — мары сярэдняга чалавека
Каментары