Грамадства

Старыя граблі ўжо чакаюць

Калі астатнія будуць спадзявацца на экспромт, дык Лукашэнка мае шанцы зноў абгуляць усіх. Піша Аляксандар Класкоўскі.

Калі астатнія будуць спадзявацца на экспромт, дык Лукашэнка мае шанцы зноў абгуляць усіх. Піша Аляксандар Класкоўскі.

На сустрэчы з Лукашэнкам у Пецярбурзе Пуцін дзе сеў, там і зьлез. Нават імітацыйнае выхаваўчай працы не атрымалася. Галоўнае ж – Крэмль ні на крок не прасунуўся ў сапраўды прынцыповых для сябе пытаннях: «Белтрансгаз», адзіная валюта, канстытуцыйны акт.

Стратэгі, што сплянавалі бліцкрыг супраць «аслабелага» Лукашэнкі, рызыкуюць сесьці ў галёш. Як зазначыў на «Свабодзе» маскоўскі палітоляг Андрэй Піянткоўскі, Расея, спрабуючы праглынуць суседнюю краіну, ідзе да вялікага правалу. Але не разумее гэтага ў сваім нафтагазавым ачмурэньні.

Маленькая Беларусь можа джаліць імпэрыю, як скарпіён.

Так было ў лютым 2004 года. Тады Масква маральна прайграла першую газавую вайну.

Беларускі прэзыдэнт адклікаў амбасадара, назваў дзеянні расейскага кіраўніцтва дзяржаўным тэрарызмам, заступіўся за Эўропу, якая бязьвінна пацярпела ад зачыненай засланкі. І нават згоду на «ўмовы Пуціна» падаў як змушанае адрыванне кавалку ў чарнобыльцаў ды вэтэранаў.

Карацей, зрабіў сабе гуманістычны ды патрыятычны піяр па поўнай праграме. Напалохаў Крэмль рахункам за вайсковыя аб’екты ды іншыя паслугі. Набраў ачкоў як рэальны абаронца сувэрэнітэту.

А пастфактум, калі канфлікт збольшага ўлагодзілі, яшчэ й віртуозна зрабіў апазыцыю вінаватай. Маўляў, гэта яна распальвае варожасьць да братняе Расеі, палітызуючы спрэчку гаспадарчых суб’ектаў.

Пераказваю так дэталёва, бо сюжэт можа паўтарыцца.

Калі Масква наступіць на тыя самыя граблі, гэта яе праблема. А што думае сабе апазыцыя? Ці ёсьць парадыгма паводзінаў у Захаду?

Апазыцыянэры зацьвердзілі стратэгію на паўтары гады. Схема такая: шалёныя кошты на газ – эканамічная крыза – масавае абурэньне – мы наперадзе на белым кані!

Чаму так прыгожа для іх можа не атрымацца – асобная тэма. Праз коску пералічым такія чыньнікі, як вельмі імаверны коштавы кампраміс, народнае доўгацярпеньне, традыцыйная інэртнасьць апазыцыйных штабоў...

Ва ўсякім разе, там някепска было б сплянаваць сваю моцную, выразную гульню ва ўмовах канфрантацыі афіцыйнага Менска з Масквою. Бо йначай прэзыдэнт зноў удала выступіць на полі апанэнтаў, апрануўшы тогу абаронцы сувэрэнітэту. Апазыцыя ж будзе зьвінавачаная ці ў абыякавасьці да пакутаў нацыі, здушанай рукою «Газпрому», ці ў смакаваньні драматычнае сытуацыі, ці ў пячорнай расеяфобіі.

Эўраатлянтычная супольнасьць таксама апынецца ў далікатнай сытуацыі. Як паводзіць сябе, калі «апошні дыктатар Эўропы» са шчырым імпэтам бароніць незалежнасьць сваёй (ва ўсіх сэнсах) дзяржавы?

Калі астатнія палітычныя акторы будуць адно што спадзявацца на экспромт, дык Лукашэнка мае шанцы зноў абгуляць усіх.

Прадбачу мноства канцэптуальна прыгожых пярэчаньняў. Маўляў, гістарычна рэжым нязграбны як чарапаха, зараз ён загнаны ў кут, і астатняе – справа тэхнікі. Але чаму тыя стратэгі, шырока сягаючы ў думках, фатальна не даганяюць рэальнасць, як хутканогі Ахіл – чарапаху?

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Усе навіны →
Усе навіны

Эклеры, баявое НЛП і дух «Вагнера». Што хаваецца за плотам спецназаўскай часці 321411

Гасцей кавярні просяць выходзіць, калі яны бяруць каву з сабой. А так можна?1

Туалет тыпу дзірка ў падлозе і шалёны холад у зале: беларусы абмяркоўваюць, чаму з дрэс-кодам у тэатры будзе складана10

Наўседа: Калі ў бліжэйшыя некалькі тыдняў не будзе шароў, не будзе нелегальных мігрантаў, магчыма, пачнем дыялог з Беларуссю20

У Расіі аштрафавалі расіяніна за пагрозы беларускаму сілавіку праз СМС1

Ціханоўская: 2 красавіка рэжым адзначае самае цынічнае свята11

Беларуска Аляксандра Борціч, якая здымаецца ў Расіі, змяніла акцёрскую прафесію5

Беларускамоўнага інжынера родам з Хойнікаў асудзілі — хутчэй за ўсё, па справе Гаюна3

Як беларусам адкрыць «шэнген»: ці можна паспець да лета-20265

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?5

Што вядома пра новага шпіёна беларускага ГРУ?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць