Улада33

Шпакоўскі: На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца 2350 расійскіх вайcкоўцаў, два вайсковыя аб'екты. Пра якое аддаленне ад Расіі можна гаварыць?

«На тэрыторыі Беларусі знаходзяцца 2350 расійскіх вайcкоўцаў і два вайсковыя аб'екты», — нагадаў палітолаг Аляксандр Шпакоўскі ў адказ на меркаванні, што Беларусь змяніла сваё стаўленне да Расіі пасля анексіі Крыма і падзей у Данбасе.

Пра гэта беларускі палітолаг заявіў на канферэнцыі «Інерцыя, умацаванне нейтралітэту ці змена вонкавапалітычнай арыентацыі? Вонкавая палітыка Беларусі на сучасным этапе».

На думку Шпакоўскага, Расія застаецца надзейнай саюзніцай Беларусі і забяспечвае нашай краіне надзейны парасон ад сцэнароў каляровых рэвалюцый.

«У сур’ёзных колах ніхто ўсур’ёз варыянту ваеннага канфлікту Расіі і Беларусі не разглядае», — зазначыў ён і нагадаў пра пастаўкі вайсковай тэхнікі Расіяй Беларусі.

З ім не пагадзіўся Арсень Сівіцкі з Цэнтра стратэгічных і замежнапалітычных даследаванняў. На думку Сівіцкага, факт размяшчэння Расіяй дывізій у Клінцах і Ельні на самай мяжы з Беларуссю надзвычай трывожны. А яшчэ большую трывогу выклікае той факт, што з кіраўніцтвам Беларусі ў гэтым пытанні не раіліся. Непакой выклікаюць і сцэнары, якія распрацоўваюцца ў расійскім Генштабе адносна Беларусі, сказаў Сівіцкі.

Што да ўзбраенняў, то Сівіцкі лічыць важным той факт, што Беларусь распрацавала «Паланэзы» ў супрацоўніцтве з Кітаем. Кітай таксама можа стаць партнёрам Беларусі ў распрацоўцы аператыўна-тактычных ракет і зенітна-ракетных комплексаў, адзначыў Сівіцкі. Ён таксама звярнуў увагу, што першыя «Паланэзы» размяшчаюць у артылерыйскай часці ў Асіповічах (Усходняя Беларусь), а не ў Брэсце, дзе таксама існуе аналагічная вайсковая адзінка.

У той жа час прафесар БДУ Уладзімір Снапкоўскі адзначыў, што вымушаны разварот Беларусі ад Расіі да Захаду магчымы толькі ў тым выпадку, калі Расія праявіць агрэсію ў дачыненні да Беларусі, замахнецца на яе суверэнітэт. Добраахвотны разварот Мінска немагчымы, мяркуе Снапкоўскі. Снапкоўскі лічыць трохі надуманым, недаказаным тэзіс пра тое, што Беларусь у апошнія гады аддалілася ад Расіі.

Канферэнцыя прайшла ў «Дразды-клубе» ў Мінску 29 чэрвеня. Яна была арганізаваная Цэнтрам Астрагорскага. Сярод яе ўдзельнікаў былі як прадстаўнікі недзяржаўных аналітычных цэнтраў і СМІ, так і эксперты з дзяржаўных структур.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны18

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка з цяжкім захворваннем не можа вазіць сына ў школу — патрэбная дапамога4

Генпракурор: За паўтара года па палітычных крымінальных справах асудзілі 2500 чалавек14

Люксавы мінскі рэстаран Veras i Kolas, у якім працуюць зорныя шэф-кухары Навіцкі і Чарыеў, круціць рызыкоўныя аперацыі9

У Беларусі хочуць адмяніць штогадовыя дэкларацыі аб даходах чыноўнікаў8

Сібіга: У дзень нараджэння Пуціна расійскія генералы паднеслі яму ягоны любімы падарунак3

42‑гадовага Дзмітрыя Бакея асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»

Аляксандра Таратуту, якога тры гады таму асудзілі за забойства трохгадовага сына, расстралялі15

Новыя магістралі і мост цераз Дразды. Якой будзе дарожная сетка на поўначы Мінска

Статкевіч: Сапраўдная мэта вайны ва Украіне — ліквідацыя ўкраінцаў як нацыі24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны18

Рэдкі выпадак: памілаваны беларускі палітвязень пайшоў на вайну супраць Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць