Грамадства33

Абітурыентам-адвентыстам не дазволілі здаць ЦТ у рэзервовы дзень

Адвентысты сёмага дня, якія не з'явіліся на ЦТ у суботу, не змогуць прайсці тэставанне ў рэзервовы дзень. Такое рашэнне прынята сёння на пасяджэнні рабочай групы па забеспячэнні дзейнасці дзяржаўнай камісіі па кантролі за ходам падрыхтоўкі і правядзення ўступных выпрабаванняў ва ўстановах вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, дзе разглядаліся праблемныя пытанні, звязаныя з правядзеннем уступнай кампаніі, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Адным з пытанняў, вынесеных на абмеркаванне, стаў зварот старэйшага біскупа (старшыні) РРА «Канферэнцыя цэркваў хрысціян адвентыстаў сёмага дня ў Рэспубліцы Беларусь» Вячаслава Бучнева з просьбай даць магчымасць прыхаджанам яго царквы, якія па рэлігійных перакананнях не з'явіліся на цэнтралізаванае тэставанне ў суботнія дні (18 чэрвеня — біялогія і 25 чэрвеня — замежная мова), прайсці тэставанне ў рэзервовы дзень.

«У ранейшыя гады дзяржкамісія ішла насустрач такім абітурыентам і ў парадку выключэння давала падобную магчымасць, якая не можа трактавацца як штогадовая норма. Пра гэта, а таксама пра тое, што падобныя звароты надалей дзяржкамісіяй разглядацца не будуць, царква была пісьмова папярэджаная летась, — звярнулі ўвагу ў прэс-службе. — У рэспубліцы ўстаноўлены адзіны парадак правядзення цэнтралiзаванага тэставання, які не можа падладжвацца пад асаблівасці ўсіх веравызнанняў».

Падставамі для ўдзелу ў цэнтралізаваным тэставанні ў рэзервовы дзень, адзінымі для ўсіх абітурыентаў, з'яўляюцца толькі «хвароба або іншыя непрадбачаныя абставіны, якія перашкаджаюць удзелу ў цэнтралізаваным тэставанні і пацверджаныя дакументальна» (пункт 16 Палажэння аб парадку арганізацыі і правядзення цэнтралізаванага тэставання, зацверджанага пастановай Савета Міністраў ад 6 чэрвеня 2006 года №714).

Таксама адзначалася, што ўступныя выпрабаванні з'яўляюцца пачатковым этапам атрымання вышэйшай адукацыі. Пры навучанні прадугледжана правядзенне вучэбных заняткаў і практыкі ў тым ліку ў суботнія дні.

У сувязі з гэтым было прынята рашэнне адмовіць Вячаславу Бучневу ў задавальненні яго просьбы.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну16

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

У Грэцыі выратавалі 44‑гадовую жанчыну, якая правяла ў моры 20 гадзін

У Мінску заўважаюць незвычайных птушак. Ці патрэбная ім дапамога людзей?2

НАТА: Расія толькі за верасень страціла больш за 50 тысяч вайскоўцаў10

Кіраўнік Palantir: У эпоху ШІ будуць мець поспех толькі дзве групы людзей17

Кая Калас: ЕС плануе захаваць ізаляцыю Расіі і Беларусі ў сусветным спорце12

Просты электраманцёр з Асіповічаў сабраў багатую калекцыю дробных манет з усяго свету1

Камандуючы НАТА Грынкевіч: У выпадку нападу Расіі ўдары будуць нанесеныя па Беларусі, Калінінградзе і Пецярбургу145

У Гомелі зноў з'явіліся «бежанцы з Данбаса». Махлярская схема працуе ўжо больш за 10 гадоў2

У Мінску скардзяцца на збой у працы WB Taxi1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну16

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць